Свет22

Трамп паведаміў, колькі будзе працягвацца кампанія ў Іране

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове з журналістам ізраільскага выдання The Times of Israel заявіў, што Ірану спатрэбяцца «некалькі гадоў», каб аднавіцца пасля сумесных удараў ЗША і Ізраіля. Паводле яго слоў, працяг аперацыі можа складаць як два—тры дні, так і значна больш — гэта будзе залежаць ад рашэння Вашынгтона.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Трамп адзначыў, што можа альбо хутка завяршыць кампанію, альбо працягваць яе даўжэй, і папярэдзіў: калі Іран паспрабуе аднавіць свае ядзерныя або ракетныя праграмы, удары могуць паўтарыцца. Пры гэтым ён падкрэсліў, што незалежна ад працягласці аперацыі наступствы для Ірана будуць доўгатэрміновымі.

Сярод асноўных прычын пачатку ўдараў Трамп назваў правал нядаўніх перамоў, якія вялі яго спецпрадстаўнікі. Ён сцвярджае, што Тэгеран нібыта не быў сапраўды зацікаўлены ў заключэнні ядзернай дамовы з ЗША і ў пэўны момант адступіў ад дасягнутых пазіцый.

Другой прычынай, паводле Трампа, сталі шматгадовыя дзеянні Ірана, якія ён ахарактарызаваў як варожыя. Прэзідэнт ЗША заявіў, што перад абвяшчэннем аперацыі даручыў сабраць звесткі пра атакі, звязаныя з Іранам, за апошнія дзесяцігоддзі.

Акрамя таго, Трамп сказаў, што Іран нібыта ўжо пачаў аднаўляць частку ядзерных аб’ектаў, па якіх раней наносіліся ўдары. Ён таксама выказаў меркаванне, што калі б ЗША не атакавалі ключавыя ядзерныя аб’екты летам мінулага года, Іран мог бы ўжо мець ядзерную зброю.

Прэзідэнт ЗША таксама паведаміў, што яго размова з прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху прайшла ў пазітыўным ключы.

Каментары2

  • Нельсон- Капитан
    01.03.2026
    "алі Іран паспрабуе аднавіць свае ядзерныя або ракетныя праграмы, удары могуць паўтарыцца"

    Аксиома, религиозным фанатикам НЕЛЬЗЯ дпвать в руки ядерное оружие, пусть лука об этом знает.
  • штосці
    01.03.2026
    фраер здае ўзад

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта68

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць