Свет66

Уіткаф настойліва папрасіў Расію не дапамагаць Ірану разведданымі

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стывен Уіткаф звярнуўся да Расіі з просьбай не перадаваць Ірану разведвальныя звесткі, якія могуць выкарыстоўвацца для ўдараў па амерыканскіх вайскоўцах. Пра гэта ён паведаміў журналістам на борце прэзідэнцкага самалёта ў ноч на 8 сакавіка. Уіткаф падкрэсліў, што выказаў гэтую просьбу вельмі настойліва, аднак падрабязнасцяў размовы раскрываць не стаў, паведамляе The Moscow Times.

Стыў Уіткаф. Фота: Ludovic Marin / Pool photo via AP

Сам Дональд Трамп, каментуючы магчымую дапамогу Расіі Ірану, сказаў, што не ведае, ці ёсць у ЗША доказы такога супрацоўніцтва. Пры гэтым ён заявіў, што нават калі інфармацыя і перадаецца, яна не прыносіць Ірану істотнай карысці. Трамп адзначыў, што пасля падзей апошняга тыдня вайсковы патэнцыял Ірана значна аслаблены. Ён таксама дадаў, што ўзброеныя сілы ЗША з’яўляюцца самымі моцнымі ў свеце.

Раней у амерыканскіх СМІ з’явілася інфармацыя са спасылкай на крыніцы, што Расія нібыта перадае Ірану звесткі пра месцазнаходжанне і перамяшчэнне амерыканскіх войскаў, караблёў і самалётаў. У Белым доме заявілі, што нават калі такая дапамога і мае месца, яна не з’яўляецца вырашальнай і не павінна паўплываць на перамовы ва ўкраінскім пытанні. Падобную пазіцыю выказаў і кіраўнік Пентагона Піт Хегсэт, адзначыўшы, што меркаваная падтрымка Ірана з боку Расіі не выклікае асаблівай заклапочанасці ў Вашынгтоне.

Каментары6

  • М
    08.03.2026
    Ну дык маскалі ў адказ скажуць, не памагайце выведдадзенымі Ўкраіне, а рэжым у Тэгеране - наш хаўрусьнік, у свой час выратаваў наша становішча на фроньце з дронамі, калі ўсё ляснулася. Таму трэба дапамагаць Украіне, Кітайскай Рэспубліцы (Тайвань), а амэрыканскую эканоміку пераводзіць на ваенныя рэйкі. Трэцяя Сьветавая ўжо даўно пачалася - Сілаў Дэмакратыі і Сілаў Дыктатуры.
  • тьфу
    08.03.2026
    Россия, после настойчивых просьб витькова, решила его послушаться...
    Девелоперу не привыкать врать и розориться, это - его норма жизни.
  • a.hto.tam.idze
    08.03.2026
    Не разумею, няўжо адразу нельга было папрасіць настойліва?

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго109

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?4

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго109

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць