Грамадства77

Наўседа: Дыялог з Мінскам магчымы, толькі калі Беларусь праявіць суседскую добрую волю

Пасля закліку Джона Коўла аднавіць сувязі з Мінскам прэзідэнт Літвы заявіў, што дыялог паміж краінамі магчымы толькі тады, калі «другі бок дэманструе добрую волю да развіцця добрасуседскіх адносін». Аднак цяпер ён такой «добрай волі» з боку Беларусі не бачыць.

Фота: Jonathan Raa/NurPhoto via Getty Images

Пасланнік ЗША раней у інтэрв'ю LRT адзначыў, што Вашынгтон хацеў бы, каб Літва і Беларусь «пачалі вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць паміж імі, каб можна было адкрыць гандаль паміж дзвюма краінамі, адкрыць гандаль з Еўропай і Злучанымі Штатамі».

Тым часам прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што пытанне санкцый супраць Беларусі вырашаецца на ўзроўні Еўрапейскага саюза, паведамляе LRT.

«Перш за ўсё хачу звярнуць увагу — я сказаў гэта і спецпрадстаўніку, — што пытанне ўгнаенняў вырашаецца на ўзроўні Еўрапейскага саюза. Зусім нядаўна санкцыі былі падоўжаны яшчэ на 12 месяцаў. Яны былі ўведзеныя значна раней і звязаны не столькі з цяперашнімі гібрыднымі атакамі, колькі з парушэннямі правоў чалавека, з нелегітымнымі прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года. І, безумоўна, з фактычным удзелам Беларусі ў расійскай агрэсіўнай вайне супраць Украіны», — заявіў ён.

Джон Коўл выказаў надзею, што Літва пагодзіцца правесці двухбаковую сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў. Адносіны ЗША і Беларусі пацяплелі пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом. У абмен на вызваленне палітычных зняволеных Вашынгтон аслабіў уведзеныя супраць Мінска санкцыі. Аўтарытарны прэзідэнт Беларусі на гэтым тыдні таксама даў «зялёнае святло» выезду літоўскіх грузавікоў з Беларусі.

«Тое, што адбываецца цяпер, падобна на прынцып «цягні-штурхай». У адным месцы нібыта дэманструецца нейкая ўяўная добрая воля, хоць цяжка ўспрымаць гэта як знак добрай волі, калі, можна сказаць, незаконна спыненыя і затрыманыя нашы літоўскія грузавікі вяртаюцца. Атрымліваецца, што ты яшчэ павінен дзякаваць за тое, што незаконна канфіскаваную рэч табе вяртаюць», — адзначыў Наўседа.

Прэзідэнт Літвы таксама аспрэчыў сцвярджэнне Джона Коўла пра тое, што праблема шароў з кантрабандай вырашана. Паводле слоў Наўседы, гэтую праблему пакуль вырашыць не ўдалося.

«Нядаўнія атакі з выкарыстаннем шароў, на жаль, абвяргаюць здагадкі, пра якія казаў паважаны спадар Коўл, што праблему шароў у цэлым удалося вырашыць. На жаль, яе вырашыць не ўдалося, і гэта нават дэманстратыўна паказваецца — адразу пасля ад’езду спецыяльнага ўпаўнаважанага з Беларусі», — заявіў ён.

«Усё гэта дазваляе думаць, што пакуль мы не бачым добрай волі з боку Беларусі. Я б сказаў, што магчымасці для дыялогу з’яўляюцца тады, калі другі бок дэманструе жаданне развіваць — наколькі гэта магчыма — добрасуседскія адносіны. Калі на працягу пэўнага часу мы будзем бачыць, што сітуацыя стабільная і што беларускі рэжым сапраўды не стварае прамых пагроз Літве, тады кантакты і дыялог на пэўным узроўні магчымыя. Менавіта гэтага я і хацеў бы пажадаць», — сказаў кіраўнік літоўскай дзяржавы.

Прэм’ер-міністарка Інга Ругінене заявіла, што Літва разгледзіць прапанову пасланца ЗША па Беларусі Джона Коўла правесці сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, аднак для гэтага існуюць некалькі ўмоў. Пры гэтым кіраўніца ўрада падкрэсліла, што транзіт беларускіх угнаенняў з амерыканскім пасланцам не абмяркоўваўся — для гэтага няма ўмоў, бо цяпер дзейнічаюць санкцыі Еўрапейскага саюза.

Каментары7

  • Пазіцыя зразумелая
    27.03.2026
    Я не думаю што Лукашэнка прыпыніць атаку шароў, і я не думаю што Еўразвяз здыме санкцыі з калійкі пакуль ёсць палітзняволеныя і працягваюцца рэпрэссіі. Але я бачу, што Літва насамрэч гатовая да пагаднення як ідэіч я бачу што Літва гатова да дамовы, да раздзялення пакетаў вацны ва Украіне і 2020. Але гэта вельмі складаны парэсс, бо трэба рашэнне на ўзроўні Еўразвязу. Таму гэта павінна быць Біг Дыл. Вялікая шматбаковая дамова, канкрэтная, а не якіясь дробязныя таргі. А Лукашэнка не можа пайсці на вялікую дамоўленасць з Еўразвязам, бо хазяін з Масквы не дазволіць, пакуль што так.
  • Говори Правду
    27.03.2026
    Свободу Андрею Павуку!
  • Nk
    27.03.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць