Грамадства11

Беларусбанк уводзіць новыя ліміты для картак, каб бараніць кліентаў ад махляроў

Беларусбанк паведаміў, што ўводзіць абмежаванні для павышэння бяспекі аперацый па картках. З 15 чэрвеня 2026 года ліміты будуць дзейнічаць на пераводы ў адрас беларускіх кампаній, звязаных з азартнымі гульнямі, а таксама на пераводы і аплату купляў за мяжой.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

«Гэтыя меры дапамагаюць абараніць кліентаў ад махлярства і несанкцыянаваных спісанняў», — гаворыцца ў паведамленні.

З 15 чэрвеня 2026 года ўводзяцца абмежаванні на аперацыі, зробленыя за адзін месяц:

  • для дэбетавых картак фізічных асоб: агульная сума пераводаў на карткі замежных банкаў і аплат, у тым ліку ў інтэрнэце, за межамі Беларусі — да 89 000 рублёў;
  • для карпаратыўных картак: агульная сума аплат за межамі Беларусі, у тым ліку ў інтэрнэце — да 899 000 рублёў.

Каментары1

  • 453543
    08.05.2026
    "ліміты будуць дзейнічаць ... на пераводы і аплату купляў за мяжой"
    А як наконт пераводау-аплат за мяжу на адрас Wildberries (ён жа расiйскi мiжнародны онлайн-маркетплэйз)?

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?11

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць