Здарэнні11

Браканьеры застрэлілі лася пад Кобрынам. Іх вылічылі па абломках бампера

Падчас палявых мерапрыемстваў непадалёк ад Кобрына супрацоўнікі інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету выявілі на ўскрайку поля сляды крыві. У лясным гушчары яны заўважылі рэшткі забітага лася: галаву, шкуру, капыты, вантробы і хрыбетнік.

Агляд месца здарэння даў зачэпку: за пяць метраў ад парэшткаў застаўся след пратэктара шын, а побач ляжаў фрагмент рашоткі бампера, піша Onliner.by.

У суседняй вёсцы інспектары знайшлі аўтамабіль, у якога не хапала дэталі бампера, а малюнак пратэктара супадаў са слядамі на месцы здарэння. Там жа яны сустрэлі двух мужчын у камуфляжным адзенні. На даху пабудоў ляжалі шэсць мяшкоў са свежым ласіным мясам, а ў салоне другога аўтамабіля знаходзілася зарэгістраваная паляўнічая стрэльба. Менавіта з яе і застрэлілі лася.

Устаноўлена, што навакольнаму асяроддзю нанесены ўрон у памеры 300 базавых велічынь — гэта 13 500 рублёў. Усяго канфіскавалі 300 кілаграмаў дзічыны, а таксама дзве зарэгістраваныя стрэльбы з патронамі. Акрамя таго, абодва аўтамабілі арыштавалі і адправілі на штрафную стаянку.

Браканьеры прызналіся ў незаконным паляванні. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу паводле ч. 4 арт. 282 КК (незаконнае паляванне, якое пацягнула прычыненне асабліва буйнога ўрону). Найбліжэйшыя дні яны правядуць у ізалятары часовага ўтрымання.

Каментары1

  • !
    27.10.2026
    Скацінякі

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская Камароўка ўжо перабралася пад дах1

Беларусы абмяркоўваюць, што рабіць пасля блакіроўкі Spotify, і называюць альтэрнатывы16

Для навядзення ўдараў па Крымскім мосце Украіна выкарыстоўвала ізраільскі аналаг Starlink6

У Мінску з'явіцца новая шасціпалосная магістраль1

Зяленскі пра ахвяр Галадамору: Успамінаць балюча. Прабачыць немагчыма13

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі9

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе3

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго75

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць