Грамадства33

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі вынесла папярэджанні прадпрыемству «Мінсктранс» пасля скаргаў двух прыватных перавозчыкаў. Кампаніі планавалі адкрыць новыя аўтобусныя маршруты з Мінска ў Польшчу і Літву, але не змаглі ўзгадніць расклад руху.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

У Мінгандлю палічылі, што такія дзеянні «Мінсктранса» могуць абмяжоўваць канкурэнцыю на рынку міжнародных аўтобусных перавозак. Пры гэтым ведамства адзначыла, што раней прадпрыемства ўзгадняла іншым перавозчыкам расклады з аднолькавым часам адпраўлення або мінімальным інтэрвалам паміж рэйсамі.

У выніку «Мінсктранс» абавязалі паўторна разгледзець заяўкі прыватных кампаній. Да 9 лістапада прадпрыемства павінна паведаміць ім пра вынікі разгляду.

Каментары3

  • Пагоня побач
    07.11.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • 0101
    07.11.2026
    Я ўвогуле не разумею чаму да гэтага часу краіны Эўразвяза дазваляюць “ Мінсктрансу” выконваць міжнародныя рэйсы. “ Мінсктранс” дзесяткі разоў ( мо сотні?) палаваў паўовы на неверагодныя сумы супраць тых, хто вызодзіў на пратжсты ў 2020. Месца “ Мінсктранса” з радасцю зоймуць прыватныя кампаніі.
  • Янка
    08.11.2026
    0101, калi сітуацыя зменіцца, то ўсё, што Мінсктранс спагнаў з пратэстоўцаў - будзе вернутае ў першую чаргу з тых, хто ініцыянаваў тыя пазовы і суддзяў, якія задавальнялі тыя пазовы. А пакуль даводзіцца мірыцца з прысутнасцю Мінсктранса на еўрапейскіх накірунках, бо калі ўвесці абмежаванні на рэйсы Мінсктранса, то ў адказ будуюць абмежаваныя польскія і літоўскія аўтобусныя перавозчыкі, што моцна скараціць апошнюю фортку пасажырскіх перавозак паміж Беларуссю і Еўропай.

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»37

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»37

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць