Свет1111

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса

Зараз працэс урэгулявання зайшоў у тупік праз патрабаванне Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі ў Данбасе.

Украінская дэлегацыя на перамовах у Абу-Дабі, фота Ukraine’s Foreign Intelligence Service Press Office via AP 

Украіна не прыняла прапанову ЗША аб пераглядзе межаў Данецкай і Луганскай абласцей дзеля завяршэння вайны з Расіяй, піша The Telegraph.

Зараз працэс урэгулявання зайшоў у тупік праз патрабаванне Масквы перадаць ёй каля 5,2 тыс. км² тэрыторыі ў Данбасе, якія арміі Уладзіміра Пуціна не ўдалося захапіць за амаль пяць гадоў баявых дзеянняў.

Напярэдадні перамоваў бакоў у Абу-Дабі 10—11 лістапада прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасля заканчэння вайны Украіна будзе мець «крыху іншую форму».

Амерыканскія чыноўнікі таксама намякалі, што Кіеў у прыватным парадку дапускаў магчымасць кампрамісу ў гэтым пытанні.

Аднак крыніца выдання, блізкая да перамоўнага працэсу з украінскага боку, заявіла, што дэлегацыя краіны «ніколі не абмяркоўвала ніякіх саступак адносна тэрыторый, акупаваных Расіяй».

«Украіна ніколі гэтага не прызнае — ні дэ-факта, ні дэ-юрэ. І гэта заўсёды была наша пазіцыя за сталом перамоваў», — падкрэсліла яна.

Тым часам сёння ў Абу-Дабі пачаўся другі дзень перамоваў Украіна — Расія — ЗША.

Каментары11

  • 123
    11.11.2026
    *Уйло тады Курскую вобласць хай аддае
  • Ян
    11.11.2026
    Не за гэта склалі свае галовы Ваяры супроць праклятага рашызма
  • Вынік гісторыі
    11.11.2026
    Вайна скончыцца толькі тады, калі вынясуць уперад нагамі маньяка шеломова-путина, а потым пасыпецца пракляты лукашызм, рээфия... Україна паверне Крым, Данбас

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»37

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»37

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць