Свет33

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Арменію пазбавілі права голасу ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Пра гэта 11 лістапада паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на адным з самітаў АДКБ у 2023 годзе. Фота: Vladimir Smirnov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Рашэнне прынялі лідары краін арганізацыі падчас сесіі Рады калектыўнай бяспекі АДКБ, якая прайшла ў Маскве. У ёй, сярод іншых, удзельнічаў Аляксандр Лукашэнка. Прычынай назвалі тое, што Арменія на працягу некалькіх гадоў не выконвала свае фінансавыя абавязацельствы перад арганізацыяй і мела запазычанасць.

Акрамя права голасу, Арменія страціла магчымасць вылучаць сваіх прадстаўнікоў на адказныя пасады ў АДКБ. Такім чынам, быў выкарыстаны 25‑ты артыкул статута арганізацыі. Ён прадугледжвае прыпыненне права вылучаць грамадзян на квотныя пасады і пазбаўленне права голасу, калі дзяржава на працягу двух гадоў не выконвае абавязацельствы па пагашэнні запазычанасці перад бюджэтам арганізацыі.

Згодна са статутам, Арменія зможа аднавіць свае правы пасля поўнага пагашэння доўгу. Пры гэтым у АДКБ заявілі, што пытанне аб выключэнні краіны з арганізацыі на саміце не разглядалася.

Напярэдадні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў адзначаў, што Арменія не падавала афіцыйнай заявы аб выхадзе з Еўразійскага эканамічнага саюза і АДКБ. Разам з тым прэм'ер-міністр краіны Нікол Пашынян неаднаразова заяўляў пра намер замарозіць членства Арменіі ў вайсковым блоку.

26 сакавіка 2025 года парламент Арменіі прыняў закон аб пачатку працэсу ўступлення краіны ў Еўрасаюз. Увесну 2026 года Арменія заявіла, што можа разгледзець выхад з ЕАЭС і АДКБ, калі цэны на расійскі газ стануць для яе непрымальнымі.

У канцы кастрычніка стала вядома, што Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія могуць разгледзець пытанне аб прыпыненні ўдзелу Арменіі ў ЕАЭС.

Каментары3

  • Захар
    11.11.2026
    Армения плевать хотела на эту ублюдочную организацию и право в ней голоса.
  • Джага
    11.11.2026
    АДКБ у дупу!
  • ()
    11.11.2026
    Яшчэ і грошы за гэта лайно плаціць?

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне6

Мядзведзі насамрэч не спяць усю зіму, а вавёркі памятаюць, дзе схавалі арэхі. Тры міфы пра жыццё жывёл зімой2

Чаму правае паўшар'е мозга кіруе левым бокам цела? З'явілася новая тэорыя

Кароль Карл ІІІ вырашыў добраахвотна плаціць «падатак на асабнякі»6

У Польшчы беларуса асудзілі на 5 з паловай гадоў зняволення. Ён кіраваў групай, якая перапраўляла ў Еўропу тысячы мігрантаў5

Як змагацца з каларадскім жуком у лістападзе?2

Памёр Аляксандр Калядзенка

Памятаеце Зімоўскага? Ён паздзекаваўся з гібелі карвета «Меркурый»30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць