Лідары Расіі і Кітая сустрэліся ў межах саміту АТЭС, паведамляюць расійскія СМІ.

Пуцін заявіў, што супрацоўніцтва Расіі і КНР развіваецца «па ўзыходнай» на карысць народаў дзвюх краін. Паводле яго слоў, тавараабарот паміж краінамі працягне расці. Пуцін таксама адзначыў павелічэнне ўзаемнага турыстычнага патоку, у тым ліку дзякуючы бязвізаваму рэжыму.
Пуцін таксама назваў Расію «сусветным рэкардсменам» па колькасці ўведзеных супраць яе абмежавальных мер. Паводле яго слоў, ЕС не змог адаптавацца да адмовы ад расійскага рынку і танных энергарэсурсаў і губляе свае пазіцыі.
Прэзідэнт таксама заявіў, што Расія не адмаўлялася ад даляра і еўра, а краіны, якія абмежавалі магчымасць яе выкарыстання гэтых валют, «пакаралі самі сябе».
Каментары