Здарэнні22

Дачакалася з войска і паехала з ім у рэйс. Пад Старымі Дарогамі загінула маладая пара з Бабруйска

21‑гадовы Назар вярнуўся з войска ўсяго за тры тыдні да аварыі. Яны з 19‑гадовай Валерыяй пачалі жыць разам, збіраліся пажаніцца і паехаць на мора. У апошні рэйс дзяўчына адправілася з ім, бо не хацела пакідаць аднаго ў далёкай дарозе. Іх пахаваюць побач.

Назар і Валерыя Осіпава загінулі раніцай 14 лістапада ў Старадарожскім раёне. Іх мікрааўтобус Mercedes, які ехаў у бок Бабруйска, сутыкнуўся лоб у лоб з грузавіком той жа маркі. Загінуў таксама 54‑гадовы кіроўца грузавіка.

Пра маладых людзей маці Валерыі Юлія Осіпава расказала Komkur.info.

Пра смерць дачкі яна даведалася ад следчага.

«Патэлефанаваў следчы і спытаў: «Валерыя Осіпава — ваша дачка?» Кажу, так. Ён: «Здарылася няшчасце. У Старых Дарогах яны з хлопцам разбіліся». Я сказала, што гэта няпраўда, і кінула слухаўку. Потым ужо брат праверыў інфармацыю, і мы паехалі туды», — расказала жанчына.

З месца аварыі родныя накіраваліся ў Слуцк, куды прывезлі целы загінулых.

Назар і Лера пазнаёміліся два гады таму, незадоўга да яго прызыву на тэрміновую службу. Служыў хлопец у Бабруйску.

«Усе гэтыя паўтара года Лера яго цярпліва чакала, кожны дзень насіла «смачненькае», лічыла дні да дэмбеля», — успамінае маці.

Назар дэмабілізаваўся 24 кастрычніка. Пара пачала жыць разам.

Хлопец уладкаваўся кіроўцам на Wildberries і купіў сабе аўтамабіль.

Валерыя, паводле маці, зарабляла з 14 гадоў. Яна скончыла курсы нарошчвання веек, а пазней адкрыла ўласны касметычны кабінет.

«Так хацела хутчэй стаць самастойнай», — кажа Юлія.

У апошнюю паездку пара выправілася ў пятніцу, 13 лістапада. Загрузіліся ў Бабруйску, паехалі ў Слуцк. Там зрабілі два рэйсы, а пад раніцу рушылі дадому.

«Лера паехала, бо не хацела пакідаць Назара аднаго ў далёкай дарозе. Вельмі кахала. Збіраліся пажаніцца і паехаць на мора. Як балюча ўсведамляць, што ўсё ў адзін момант абарвалася…» — расказала маці.

Развітанне з Назарам і Валерыяй пройдзе ў Бабруйску 17 лістапада.

Маладых людзей пахаваюць на могілках побач.

Каментары2

  • Чавус
    16.11.2026
    Спачуванні ўсім. І родным кіроўцы грузавіка таксама.
    P.S. Здавалася б, грузавік вялікі, больш за мікрааўтобус. Але ...
    Шкада ўсіх.
  • Лось
    16.11.2026
    Чавус, бо прышпільвацца трэба. У кіроўцы грузавіка цалкам сабе былі шанцы.

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць