Спорт1616

Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай

«Мяне раззлавала невялікая група гледачоў, якая агрэсіўна радавалася маім памылкам, і ў той момант я адрэагавала эмацыйна».

Фота: Robert Prange / Getty Images

Тэнісістка Арына Сабаленка пракаментавала сваё эмацыйнае выказванне пасля пройгрышу ўкраінскай спартоўцы Эліне Світолінай.

«Я хачу праясніць адзін момант з майго нядаўняга матча, які актыўна абмяркоўваецца ў сеціве.

Мой каментарый не быў адрасаваны Эліне. Мяне раззлавала невялікая група гледачоў, якая агрэсіўна радавалася маім памылкам, і ў той момант я адрэагавала эмацыйна.

Тым не менш, мне варта было інакш справіцца са сваім расчараваннем, і я прашу прабачэння ва ўсіх, каго пакрыўдзіла. Эліна правяла выдатны матч, і я жадаю ёй усяго найлепшага ў астатняй частцы турніру», — напісала Арына Сабаленка ў сторыс інстаграма.

Нагадаем, у матчы Выніковага турніру WTA 2026 беларуская тэнісістка Сабаленка прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай.

На гэтым фоне яна эмацыйна выказалася. На трансляцыі гульні голасу не чуваць, але па вуснах, падобна, што нецэнзурная фраза ў бок украінскай суперніцы гучала як «*баная сука ўкраінская, б*яць».

Каментары16

  • Ау
    15.11.2026
    А дзе тут ябацькі прыгалі, што гэта няпраўда і яна не гаварыла?
  • Гарамбуш
    15.11.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Vij
    15.11.2026
    А чаму гэта вам цікава?

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

Зборная Беларусі па футболе прайграла Албаніі ў вырашальным матчы Лігі нацый14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны24

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць