Культура22

Выйшаў пераклад кнігі габрэйскага філосафа, які нарадзіўся ў Беларусі

Выдавецтва Połackija Łabirynty выпусціла з друку кнігу Саламона Маймана «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі», якая папоўніла серыю «Галерэя чалавечай думкі». Пераклад зрабіў Лявон Баршчэўскі, паведамляе bellit.info.

Праца габрэйскага філосафа беларускага паходжання Саламона Маймана «Спроба трансцэндэнтальнай філасофіі» ўяўляе сабой грунтоўнае даследаванне філасофскіх праблем, звязаных з кантэкстам трансцэндэнтальнай філасофіі выдатнага нямецкага мысляра Імануіла Канта. Майман, нягледзячы на павагу да канцэпцыі Канта, спрабуе распрацаваць сваю ўласную сістэму мыслення, якая абапіраецца на аналіз структуры пазнання і яго межаў.

У гэтым выданні змешчаныя толькі выбраныя раздзелы з працы (яе агульны аб’ём складае больш за 270 старонак), якія, аднак, даюць дастаткова поўнае ўяўленне пра асноўныя ідэі майманаўскай крытыкі поглядаў Канта і трактоўкі некаторых істотных пытанняў логікі, анталогіі, філасофскай мовы і іншага.

Замовіць кнігу можна праз Allegro.pl.

Каментары2

  • Жыды на Беларусі
    17.11.2026
    Файна, але чаму замест пісаць жыдоўскага пішаце габрэйскага? Гэта штучнае слова, якое навязалі з расейскай мовы.
  • цікава
    17.11.2026
    Вось беларускіх мастакоў ведаем, кампазітараў, спевакоў, нават скульптар ёсць сучасны. А філосафаў не абмяркоўваем. А у нас жа ёсць Мацкевіч, і... якіх вы ведаеце філосафаў?

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?12

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць