Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію дасягнулі рэкорднага ўзроўню
Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію ў студзені — кастрычніку 2026 года дасягнулі прыкладна 1,25 мільёна тон. Гэта больш чым у 5,5 раза перавышае аб’ём паставак за студзень — лістапад 2025 года, калі на расійскі рынак было адпраўлена 222,4 тысячы тон паліва, піша Financial Times са спасылкай на ацэнкі аналітыкаў.

Рэзкі рост экспарту пачаўся летам 2026 года. У чэрвені Расія атрымала больш за 181 тысячу тон беларускага бензіну, а ў ліпені аб’ём паставак дасягнуў рэкордных 212 тысяч тон. Для параўнання, у чэрвені 2025 года гэты паказчык складаў усяго каля тысячы тон.
Павелічэнне паставак звязанае з перабоямі ў працы расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў праз атакі беспілотнікаў і пазапланавыя рамонты. Каб задаволіць попыт на расійскім рынку, Беларусь перанакіравала туды частку бензіну, які раней прызначаўся для іншых краін, найперш дзяржаў Цэнтральнай Азіі.
Паводле ацэнак Financial Times, беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы наблізіліся да поўнай загрузкі. У выніку Беларусь стала найбуйнейшым замежным пастаўшчыком бензіну ў Расію.
Паводле звестак Reuters, за студзень — верасень 2026 года аб’ём паставак беларускага бензіну ў Расію па чыгунцы перавысіў мільён тон.
Каментары
По оценке EIA, в 2024 году Россия потребила около 39 млн тонн автомобильного бензина. Это в среднем 106,6 тыс. тонн в сутки
Пастаўкі беларускага бензіну ў Расію ў студзені — кастрычніку 2026 года дасягнулі прыкладна 1,25 мільёна тон.
Гэта 4% ад таго, што траціць РФ у год.
Колькі бензіна пастаўляюць ў РФ іншыя краіны? Казахстан, Індыя?