Свет

Балгарыю ўгаварылі далучыцца да фінансавай падтрымкі Украіны ў 2027 годзе

Балгарыя гатовая далучыцца да новага крэдыту Еўрасаюза для Украіны на 45 мільярдаў еўра ў 2027 годзе, але толькі да яго невайсковай часткі аб’ёмам 20 мільярдаў еўра. Пра гэта 26 лістапада перад пачаткам пазачарговага пасяджэння Еўрапейскай рады заявіў прэм’ер-міністр Балгарыі Румен Радзеў.

Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits

Па словах Румена Радзева, Балгарыя гатовая ўдзельнічаць у бюджэтнай падтрымцы Украіны, але не ў фінансаванні яе вайсковых патрэб. Прапанаваны крэдыт ён падзяліў на дзве часткі: 25 мільярдаў еўра на абарону і 20 мільярдаў еўра на невайсковую, бюджэтную падтрымку. Балгарыя мае намер удзельнічаць толькі ў фінансаванні другой часткі.

Радзеў таксама адзначыў, што ва Украіне жывуць каля 300 тысяч балгараў, і выказаў пажаданне, каб дапамогу ад яго краіны мэтава сканцэнтравалі ў рэгіёнах іх пражывання.

«Мы зробім свой унёсак. Але ніякіх грошай ад Балгарыі на зброю. Ніякіх грошай на вайну ва Украіне», — падкрэсліў прэм’ер.

18 лістапада Еўракамісія прапанавала выдзеліць Украіне дадатковы крэдыт на 45 мільярдаў еўра ў 2027 годзе. З гэтай сумы 25 мільярдаў плануецца накіраваць на абарону, а 20 мільярдаў — на бюджэтную падтрымку.

Еўракамісія разлічвае, што ў фінансаванні крэдыту возьмуць удзел усе 27 дзяржаў Еўрасаюза. Але згоды на гэта ад Венгрыі, Славакіі і Чэхіі пакуль не атрымалі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша4

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

Беларуска спецыяльна купіла квіткі, каб сустрэць Новы год у цягніку2

Апублікавалі ўліковы лісток дзеда Джарэда Кушнера. Ён партызаніў на Навагрудчыне3

У Сочы ўжо шосты месяц шукаюць зніклую беларуску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша4

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць