Здароўе1111

Названы лёгкі і эфектыўны спосаб падоўжыць жыццё

Для таго каб падоўжыць жыццё і знізіць рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, чалавеку неабходна быць фізічна актыўным 150 хвілін у тыдзень. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання, праведзенага навукоўцамі канадскага Універсітэта Макмастэра, іх артыкул апублікаваны ў часопісе The Lancet. 

Па словах Скота Ліра, аднаго з аўтараў даследавання, не абавязкова хадзіць у трэнажорную залу, басейн або ўставаць на бегавую дарожку: дастаткова прайсціся пешшу да працы або зрабіць дома ўборку.

У даследаванні ўзялі ўдзел больш за 130 тысяч чалавек з 17 краін. Улічваліся сацыяльны і эканамічны статус удзельнікаў, іх лад жыцця, гісторыі хваробы. Рэспандэнты таксама паказвалі ў анкетах, як часта займаюцца спортам.

Пасля амаль сямігадовых назіранняў навукоўцы прыйшлі да высновы, што паўгадзінная актыўнасць на працягу пяці дзён зніжае рызыку смерці на 28%, а сардэчных захворванняў — на 20%. Павышэнне інтэнсіўнасці фізічнай нагрузкі яшчэ больш палепшыла вынікі: у людзей, якія надаюць больш за 750 хвілін у тыдзень хуткай хадзе, рызыка заўчаснай смерці памяншаецца на 36%.

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

48‑гадовага аўтамаляра з Гарадка асудзілі да калоніі. Меркавана, за каментарыі ў падтрымку Украіны1

Стваральнік Claude прыцягнуў рэкордныя 81,3 мільярда даляраў пры выхадзе на біржу

Уладзімір Мацкевіч: Пенсіі ў Літве ў мяне няма8

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?12

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць