Здароўе11

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму

Ракавыя пухліны могуць узнікаць амаль у любым органе, але ў сэрцы гэта здараецца надзвычай рэдка. Навукоўцы доўга шукалі тлумачэнне гэтай асаблівасці і цяпер знайшлі падказку.

Фота: Vecteezy

Першасныя пухліны сэрца, якія ўзнікаюць непасрэдна ў яго тканках, сустракаюцца надзвычай рэдка. Пры гэтым большасць з іх дабраякасныя, хоць і яны могуць пагражаць жыццю, калі перашкаджаюць руху крыві.

Адну з прычын такой устойлівасці сэрца да раку медыкі ведаюць даўно. Клеткі сардэчнай мышцы амаль перастаюць дзяліцца неўзабаве пасля нараджэння чалавека. А чым радзей клеткі дзеляцца, тым менш імавернасць памылак у ДНК, якія могуць прывесці да ўзнікнення раку.

Аднак, як піша Daily Mail, навукоўцы з Універсітэта Трыеста ў Італіі выявілі яшчэ адзін магчымы механізм абароны ад раку, звязаны з самой працай сэрца.

Як вядома, сэрца скарачаецца каля 100 тысяч разоў за суткі. Пры гэтым яго тканкі пастаянна зазнаюць механічныя нагрузкі. Даследчыкі вырашылі праверыць, ці могуць гэтыя нагрузкі перашкаджаць росту ракавых клетак.

Для гэтага яны правялі эксперыменты на мышах. Выявілася, што ў сэрцах з паніжанай механічнай нагрузкай ракавыя клеткі актыўна размнажаліся. А ў сэрцах, якія працавалі са звычайнай нагрузкай, іх рост стрымліваўся.

Навукоўцы высветлілі, што справа не толькі ў фізічным сцісканні ракавых клетак. Важную ролю адыгрывае бялок неспрын-2 (Nesprin-2), які дапамагае клеткам успрымаць механічныя нагрузкі і перадае адпаведныя сігналы да іх ядра. Гэта запускае змены, якія стрымліваюць дзяленне ракавых клетак.

Каб праверыць ролю гэтага бялку, даследчыкі штучна прыглушылі яго выпрацоўку. Пасля гэтага ракавыя клеткі пачалі актыўна размнажацца нават у сэрцах, якія працавалі са звычайнай нагрузкай.

Схема паказвае, як сэрца стрымлівае рост ракавых клетак. Злева паказаны ракавыя клеткі, якія трапілі ў сардэчную мышцу з пухліны ў іншым органе. Справа — механізм іх падаўлення: пастаянная механічная нагрузка ад сэрцабіцця праз бялок неспрын-2 уздзейнічае на клетачнае ядро і перашкаджае дзяленню ракавых клетак. Фота: матэрыялы навуковага даследавання. 

Ці дапаможа гэта ў лячэнні раку?

Цяпер італьянскія навукоўцы вывучаюць магчымасць стварэння прылады, якая б уздзейнічала на пухліны механічнай нагрузкай. Такі падыход у будучыні можна было б паспрабаваць прымяняць, напрыклад, пры раку скуры ці малочнай залозы.

Падобныя даследаванні праводзяць і ва Універсітэце Голуэя ў Ірландыі. Там высветлілі, што знешні ціск можа перашкаджаць ракавым клеткам павялічвацца ў памерах. Перш чым падзяліцца, клетка павінна назапасіць неабходныя рэчывы і паглынуць ваду. Але пад моцным ціскам навакольных тканак гэты працэс ускладняецца, і дзяленне спыняецца.

Аднак сцісканне пухлін можа быць і небяспечным. Даследчыкі папярэджваюць, што ў некаторых выпадках ціск здольны, наадварот, спрыяць распаўсюджванню ракавых клетак па арганізме.

Таму навукоўцы разглядаюць і іншы шлях — распрацоўку лекаў, якія ўздзейнічалі б на бялкі накшталт неспрыну-2 і рабілі пухліны больш адчувальнымі да механічных нагрузак.

Пакуль гэтыя падыходы застаюцца эксперыментальнымі. Але адкрыццё паказвае, што на развіццё раку ўплываюць не толькі біяхімічныя працэсы, але і фізічныя сілы, якія дзейнічаюць на клеткі.

Каментары1

  • Непрыемны
    16.11.2026
    Сергей Курёхин умер вследствие саркомы сердца

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

Аргазм ёсць, а спермы няма. Што такое рэтраградная эякуляцыя і чым яна небяспечная11

Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі7

Літва заклікала прызнаць ГРУ тэрарыстычнай арганізацыяй9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны73

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць