Культура11

Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні

У інтэрнэце з'явіўся саўндтрэк гульні Atomic Heart, які складаецца з вядомых савецкіх песень у тэхнаапрацоўцы. Адкрывае зборку кампазіцыя «Касіў Ясь канюшыну» славутага гурта «Песняры», піша «Камсамольская праўда».

Atomic Heart — адна з самых папулярных камп'ютарных гульняў. Яе афіцыйны рэліз адбыўся 21 лютага 2023 года. Дзеянне Atomic Heart адбываецца ў 1955 годзе ў СССР, дзе робаты выйшлі з-пад кантролю. Галоўны герой гульні — агент Сяргей Нячаеў, яму трэба будзе змагацца з робатамі і высветліць, як гэта магло адбыцца. 

Гульня падабаецца карыстальнікам рэалістычнай графікай.

Усяго ў гульні гучаць 18 кампазіцый, і рэміксы старых песень спадабаліся, як выглядае, не толькі яе аматарам, але і простым слухачам. Многія кампазіцыі заляцелі адразу ж у верхнія радкі музычных чартаў. «Касіў Ясь канюшыну» ад вядомага электроннага музыкі Mujuice — чацвёртая па папулярнасці.

Каментары1

  • Anatol Starkou
    10.03.2023
    Некалі быў на іх канцэрце ў клубе МТЗ і слухаў у другім аддзяленні Ob-La-Di, Ob-La-Da і іншыя на ангельскай мове.

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць