Мова

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову

19‑гадовая беларуска, якая вядзе блог пад псеўданімам Зізі, прызналася, што пераход на беларускую мову быў зусім нязвыклай з'явай для яе аднакласнікаў. І настаўніцы рускай мовы гэта было недаспадобы.

Зізі. Скрыншот з відэа ў тыктоку @esterrrnas1

Дзяўчына распавяла, што спачатку вяла свой тэлеграм-канал і тыкток на рускай мове, размаўляла таксама па-руску. Але ў 14 гадоў аднамомантава вырашыла перайсці на беларускую.

«Частка маіх падпісантаў адразу адвалілася. Я літаральна памятаю, як проста адпраўляю першы пост пра тое, што пераходжу на беларускую — і ад мяне за хвіліну адпісваецца 10 чалавек». 

Падобная сітуацыя, па словах блогеркі, разгортвалася і ў жыцці.

«Некаторыя людзі, з якімі я стасавалася, проста паступова адваліліся. У іх было шмат пытанняў «А навошта?», «А чаму так?»

«На той момант я навучалася ў 9‑м класе, і я вырашыла, што буду размаўляць на беларускай і ў школе. І мой выбар на 90% падтрымалі настаўнікі, дарослыя людзі. А вось мае аднакласнікі і людзі з паралелі (за выключэннем сяброўкі) не ацанілі. Яны пачалі лічыць мяне за дзівачку, вельмі часта яны жартавалі пра беларускую мову і перакручвалі яе ў маёй прысутнасці».

Дзяўчына таксама апісала эпізод, які здарыўся ў 10‑м класе.

«Я прыйшла тады з усімі ўпрыгожваць клас, і ў размове мне казалі: «Мы тебя не понимаем».

Мае аднагодкі ўвесь час паўтаралі, што мяне не разумеюць і прасілі перайсці «на нармальную мову».

Скрыншот з відэа ў тыктоку @esterrrnas1

З ліку настаўнікаў рашэнне дзяўчыны найперш прыйшлося недаспадобы выкладчыцы рускай мовы і літаратуры.

«Яна вельмі любіла Расію, яе гісторыю і эстэтыку. І праз гэта не разумела маю любоў да Беларусі — яна заўжды намагалася мяне пераканаць, прымусіць любіць яе прадмет і здаваць менавіта рускую мову замест беларускай. Праз гэта ў нас былі вельмі нацягнутыя адносіны».

Акрамя таго, школьніцы забаранілі здаваць гісторыю Беларусі на беларускай мове, хаця менавіта на ёй яна рыхтавалася да іспыту.

«Мне проста не захацелі друкаваць іншы бланк, на іншай мове».

Дзяўчына кажа, што намагалася не звяртаць увагу на такія паводзіны свайго атачэння, і ўсё гэта пакінула ў мінулым.

«Але дагэтуль знаходзяцца людзі, якія пры знаёмстве, разумеючы што я беларускамоўная, моцна дзівяцца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

Сталі вядомыя падрабязнасці разбойнага нападу з пісталетам у Мінску1

Роберт Патынсан стане новым Джэймсам Бондам2

Трамп: Я нічога не чуў пра запаволенне Starlink ва Украіне4

Стыхійныя горкі для цюбінгу ў Мінску будуць засыпаць пяском

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет38

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць