Свет55

Еўрасаюз забараніў расіянам уязджаць у ЕС з асабістымі смартфонамі і аўтамабілямі

Уезд у краіны Еўрасаюза на зарэгістраваных у Расіі аўтамабілях забаронены, піша РБК са спасылкаю на Еўракамісію. Пад рызыкай знаходзяцца і такія асабістыя рэчы расейцаў, якія перасякаюць мяжу, як смартфоны, каштоўнасці і ноўтбукі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Omar Marques / Anadolu Agency via Getty Images

«Усё адно, ці выкарыстоўваецца транспартны сродак у прыватных або камерцыйных мэтах, калі ён падпадае пад мытныя коды, пералічаныя ў дадатку XXI (у тым ліку код 8703), і адбываецца або вывозіцца з Расіі», — гаворыцца ў новых тлумачэннях Еўракамісіі. Мытны код 8703 ахоплівае легкавыя аўтамабілі і іншыя транспартныя сродкі, прызначаныя для перавозкі менш як дзесяці чалавек.

Мінулым летам некаторыя расейцы, якія прыязджалі ў Нямеччыну на сваіх аўтамабілях, сутыкнуліся з арыштамі машын на мытні. У пачатку ліпеня мытня ФРГ пацвердзіла, што ўвоз пасажырскіх аўтамабіляў з Расіі забаронены ў адпаведнасці з эмбарга ў дачыненні да Расіі, і што пад гэта падпадае любое перамяшчэнне тавараў, нават у асабістых, некамерцыйных мэтах.

Не мае значэння тэрмін, на які ўвозіцца аўтамабіль з расійскімі нумарамі і мытная працэдура, якая выкарыстоўваецца для гэтага (напрыклад, выпуск у свабоднае абарачэнне або часовы ўвоз), падкрэслівае Еўракамісія.

Каментары5

  • файная навіна
    10.09.2023
    ачышчаюць ад заразы
  • Алексей
    10.09.2023
    И депортировать тех кто живёт в Европе. Им здесь не место.
  • Казік
    10.09.2023
    Насамрэч нічога добрага ў гэтым няма. Расейцаў, якія валілі ад вайны, штурхаюць назад у абдымкі пуцінскага рэжыму. Тым каментатарам, хто гэтаму радуецца, параю не скуголіць "а нас за што?", калі за беларусаў возьмуцца наступнымі

Цяпер чытаюць

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча9

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі ВІДЭА1

Клуб з вёскі на 300 чалавек выйшаў у футбольную эліту. Адкуль грошы і дзе будуць гуляць?3

У Мінску арэндную кватэру аформілі ў стылі расійскага Суздаля. У туалеце сустракае галава з какошнікам31

На некаторых Android-прыладах у Беларусі выявілі шкодную праграму RatHat са штучным інтэлектам1

Гадзіны пік не падаўжаюць дарогу? Колькі часу займае паездка па лініях мінскага метро

Расійскі дрон заляцеў у Польшчу2

Фондавыя рынкі выраслі пасля вяртання Хуанга ў Nvidia

74 удары за «абразу маральнасці». У Іране вядомую спявачку пакаралі за выступ без хіджаба1

Кім была і куды знікла мастачка, якая намалявала белага лебедзя на «Вянок» Багдановіча4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча9

«Флюгерны саюз кан’юнктуршчыкаў». Вядомы архітэктар заступіўся за аўтара «Быхаўскай мадонны», згадаўшы Радэна і Малевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць