Усяго патроху4040

Mark Formelle зрабіў рэкордную карціну са шкарпэтак

З чаго толькі ні рабілі карціны: з шын, віна, садавіны… Абы не фарбамі. А беларускія вытворцы на выхадных вырашылі пайсці яшчэ далей — скласці твор прыкладнога мастацтва са шкарпэтак. Сюжэт карціны кананічны для любога беларуса — дранік і смятанка, піша «Анлайнер».

«Рэкорд паставілі ў Маскве, на тэрыторыі ВДНХ, і неўзабаве перададуць для фіксацыі складальнікам Кнігі Гінеса, — паведамілі прадстаўнікі беларускай кампаніі Mark Formelle, якія выступілі арганізатарамі акцыі. — Пано складаецца з 2407 шкарпэтак, на стварэнне пайшло каля дзвюх гадзін. Працэс выглядаў як маляванне карціны па нумарах: для кожнай шкарпэткі было пазначана сваё месца».

У кампаніі запэўніваюць, што такую вялікую карціну са шкарпэтак у свеце яшчэ ніхто не ствараў. Рэкорд ужо зафіксавалі ў Міжнародным агенцтве InterRecord і рэестры рэкордаў Расіі. Усе неабходныя матэрыялы таксама перададуць прадстаўнікам Кнігі Гінеса — іх вердыкт стане вядомы праз некалькі месяцаў.

Каментары40

  • гоблен
    17.09.2023
    дочка Максима Дизайнера,
    ребята, думайте то, что вы говорите - ведь вы говорите о себе 😜
  • куцюр'ё
    18.09.2023
    Чакаем карціну з парцянак! Фармэлю пара ўжо ўзяцца за іхную вытворчасць. На парцянках ёсць дзе разгарнуцца - можна і радкі з Песняроў вышываць, і цытаты вялікага кармчага.
  • пирсинг
    18.09.2023
    дочка Максима Дизайнера, в принципе, это тоже носок, только не на ту "ногу". )

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць