Здарэнні

У Шклове мужчына пагражаў зарэзаць падлетка, які не даў яму свой тэлефон

У Шклове п'яны мужчына пагражаў нажом незнаёмаму падлетку, расказалі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.

Здымак ілюстрацыйны

Канфлікт адбыўся на адной з вуліц Шклова 28 кастрычніка 2023 года. Увечары побач з прыпынкам грамадскага транспарту побач са школай апынуўся моцна п'яны 33-гадовы жыхар Дрыбінскага раёна. Мужчына ўбачыў групу падлеткаў і сказаў, каб яму далі мабільны тэлефон патэлефанаваць, але хлопцы адмовілі п'янаму незнаёмцу.

Тады ён дастаў з кішэні нож і стаў, размахваючы ім, нецэнзурна лаяцца і пагражаць аднаму з падлеткаў. Той папрасіў дапамогі ў аднаго з мінакоў і на месца выклікалі міліцыю.

Высветлілася, што падазраваны раней ужо быў неаднаразова судзімы за злачынствы супраць уласнасці. Цяпер яму інкрымінавалі асабліва злоснае хуліганства.

На судзе фігурант цалкам прызнаў сваю віну і заявіў, што рабіў так таму, што быў п'яны і раззлаваўся на тое, што яму не далі мабільны тэлефон. Мужчыну прысудзілі да 3 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, яго будуць лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць