Грамадства66

У Гродзенскім гарвыканкаме расказалі, чаму знеслі казарму XIX стагоддзя

Ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама расказалі, чаму вырашылі знесці аўтэнтычную казарму XIX стагоддзя на вуліцы Шчорса, хаця спачатку абяцалі захаваць. Маўляў, на цокальным паверсе будынка хацелі пабудаваць гаражы, але аказалася, што сцены не вытрымаюць, піша Hrodna Life.

Фота: Urban Hrodna

Першапачаткова забудоўшчык распрацаваў праект з захаваннем гістарычнага будынка казармы на Шчорса, 2. Праект прадугледжваў рэканструкцыю будынка пад шматкватэрны жылы дом і ўладкаванне гаражоў у цокальным паверсе. Але ўжо на стадыі падрыхтоўчых работ выявілі неадпаведнасць апорнай здольнасці сценаў будынка нарматывам, патлумачылі ў гарвыканкаме для «Гродно Плюс».

Тое, што цэгла страціла свае ўласцівасці, пацвердзіла атэставаная на правядзенне абследаванняў кампанія. Праз гэта нельга было гарантаваць бяспеку рэканструяванага аб’екта — і без таго слабыя канструкцыі дадаткова нагружаліся.

Знясуць і пабудуюць

Забудоўшчык ААТ «Палессежылбуд» прыступіў да рэалізацыі праекта рэканструкцыі былой казармы на Шчорса, 2. Новае праектнае рашэнне прадугледжвае частковы дэмантаж неналежных апорных канструкцый. Пасля гэтага збіраюцца ўзвесці будынак з захаваннем габарытаў і характару архітэктуры наяўнага будынка.

«Больш таго, матэрыялы захоўваюцца ад разборкі будынка, у прыватнасці цэгла, які пройдзе дбайную праверку па марозаўстойлівасці і апорнай здольнасці, будуць прымяняцца ў аздабленні аб’екта, які будуецца», — заявілі чыноўнікі.

Праект прайшоў усе ўзгадненні, запэўніваюць у гарвыканкаме. Ён быў распрацаваны ў адпаведнасці з архітэктурна-планіровачным заданнем і заданнем на праектаванне, ва ўстаноўленым парадку былі пройдзеныя ўсе неабходныя адміністрацыйныя працэдуры. У тым ліку аб’ект двойчы разглядаўся на архітэктурна-горадабудаўнічай радзе горада. Было атрымана ўзгадненне гарадскога і абласнога камітэта архітэктуры і будаўніцтва і станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертызы па Гродзенскай вобласці.

Ці знясуць такім самым чынам другую казарму комплексу XIX стагоддзя па Шчорса, 4, у гарвыканкаме не ўдакладнілі.

Каментары6

  • В.Пух
    14.03.2024
    Вядома, што гарадзкія ўлады атрымалі ананімную інфармацыю пра схаваны ў сценах казармаў скарб на міл'ярды даляраў. Вось і знеслі будынак. А ці знайшлі клад, хто ж вам скажа.
  • Влад
    14.03.2024
    Снесли и фиг с ней! Тоже мне "шыдевр" архитектуры.
  • даведка
    14.03.2024
    Сначала снесли пустую казарму, а потом начнут сносить соседние казармы ОМОН, ВВ МВД, КГБ, ГРУ...

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату3

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць