Здарэнні33

Мужчына на Магілёўшчыне разбіраў зайца і падхапіў небяспечную хваробу

У Шклоўскім раёне чалавек заразіўся рэдкай інфекцыяй, разбіраючы зайца без пальчатак. Падрабязнасці расказалі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: uliia Zavalishina / vecteezy.com

Жыхар Магілёва, які цяпер часова жыве ў Шклоўскім раёне, разбіраў тушу зайца, пасля чаго ў яго дыягнаставалі небяспечнае захворванне — тулярэмію.

«Інфікаванне адбылося кантактным шляхам пры разбіранні тушы без выкарыстання пальчатак», — пракаментавалі эпідэміёлагі.

З моманту заражэння тулярэміяй да з'яўлення клінічных праяў звычайна праходзіць ад 3 да 7 дзён. Інфекцыя б'е па лімфатычных вузлах, скуры, часам па слізістых абалонках вачэй, глотцы, лёгкіх і страўнікава-кішэчнаму тракту. У хворага назіраюцца выяўленыя сімптомы агульнай інтаксікацыі, працяглая ліхаманка і лімфадэніт. 

Заражэнне тулярэміяй у сучаснай Беларусі справа рэдкая, штогод у краіне рэгіструюць толькі адзінкавыя выпадкі тулярэміі. Напрыклад, у Магілёўскай вобласці за апошнія 17 гадоў было зарэгістравана ўсяго 14 выпадкаў заражэння.

Каментары3

  • Омг
    22.03.2024
    Зайца? Всю жизнь на мове заяц был "трус"
  • FP
    22.03.2024
    Омг, terminova vučy movu!
  • потап
    27.05.2024
    Омг, трус это кролик а заяц и есть заяц

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць