Грамадства55

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters

Са слоў крыніц агенцтва, ізраільскія спецслужбы мадыфікавалі пэйджары на вытворчым узроўні, заклаўшы ў кожны да трох грам выбухоўкі. Яна здэтанавала, калі на пэйджары прыйшоў спецыяльны код.

Спецслужба Ізраіля «Масад» заклала невялікую колькасць выбухоўкі ў 5000 тайваньскіх пэйджараў, якія замовіла ліванская групоўка «Хезбала», за некалькі месяцаў да выбухаў. Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на крыніцы.

У выніку дэтанацыі выбухнулі тысячы пэйджараў па ўсім Ліване, забіўшы дзевяць чалавек і параніўшы каля 3000, у тым ліку баевікоў групоўкі і пасла Ірана ў Бейруце, які страціў вока.

Некалькі крыніц паведамілі агенцтву Reuters, што змова рыхтавалася шмат месяцаў. Высокапастаўленая крыніца ў ліванскай службе бяспекі паведаміла, што групоўка замовіла 5000 пэйджараў тайваньскай кампаніі Gold Apollo, якія, па словах некалькіх крыніц, былі ўвезены ў краіну вясной.

Баевікі «Хезбалы» выкарыстоўваюць пэйджары як нізкатэхналагічныя сродкі сувязі, спрабуючы пазбегнуць ізраільскага адсочвання іх месцазнаходжання, паведамілі крыніцы, знаёмыя з дзейнасцю групоўкі.

Але прылады былі мадыфікаваныя ізраільскай шпіёнскай службай «на вытворчым узроўні».

«Масад убудаваў у прыладу плату з выбуховым матэрыялам, якая атрымлівае код. Яе вельмі цяжка выявіць нават з дапамогай прылады або сканара», — сказала крыніца.

Крыніца паведаміла, што 3000 пэйджараў выбухнулі, калі на іх было адпраўлена закадаванае паведамленне, актываваўшы выбухоўку.

Іншая крыніца ў органах бяспекі паведаміла агенцтву Reuters, што ў новых пэйджарах было схавана да трох грамаў выбухоўкі, якая месяцамі заставалася незаўважанай «Хезбалой».

Тайваньская кампаня Gold Apolo заявіла, што не вырабляла гэтыя пэйджары. 

Каментары5

  • Ну всё
    18.09.2024
    Никаких тайваньских пейдеров
    Только Китай.
    Хотя, бог его знает, что там китайцы закладывают.
    Вот рванут все разом...
  • бабруйчанін
    18.09.2024
    Цікава іск Ліван Хезбала да " матаролы" тайванскіх вытворцаў будзе падаваць ??
    Есць падстава І €£¥₩$ зарабіць і знайсці агЕнтаў масада .
    Прызнаюць масад тэрарэстычнай групповкай як іх " атцоў заснавальнікаў" 75 год таму
  • Мх
    18.09.2024
    Масад гэта самая тэрарыстычная групоўка. Робяць тэракты па ўсім свеце ўжо не адно дзесяцігоддзе, з мэтай генацыду арабаў, якім чамусці адмаўляюць у існаванні, проста як Пуцін украінцам. Адна савецкая школа.

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць