Свет1919

У расійскай правінцыі гледачы не захацелі ісці на канцэрт «Гойда». Выканаўцы пакрыўдзіліся

Канцэрты калісьці папулярнага гурта «Аліса» з прэзентацыяй новага альбома з гаваркой назвай «Гойда» ў Екацярынбургу, Пермі і Новасібірску было вырашана адмяніць з-за нізкіх продажаў квіткоў. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале гурта пад кіраўніцтвам Канстанціна Кінчава, але зрабілі гэта без павагі.

Канстанцін Кінчаў падчас выступлення. Фота ілюстрацыйнае

«Так, паважаныя, справы ідуць менавіта так. Смеем выказаць здагадку, што мерапрыемствы тыпу «Хіты, лепшае, любімае…» і г. д. пракацілі б у вас з вялікім энтузіязмам, але, прабачце, па замовах не граем. Так што — адна суцэльная «Гойда». У прамым і пераносным… Не хочаце — не трэба», — гаворыцца ў тэксце паведамлення.

Музыкі паведамілі, што канцэрты ў Екацярынбургу, Пермі і Новасібірску пераносяцца на красавік 2025 года, аднак выказалі сумнеў у тым, што і гэтыя мерапрыемствы адбудуцца.

«Паглядзім на стан з продажамі да вясны і вырашым, ці ехаць нам у гэтыя гарады ў прынцыпе», — заявілі яны.

Пры гэтым музыкі «Алісы» заявілі, што, маўляў, маглі б «абмежавацца прэзентацыямі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу», аднак у такім выпадку яго ўдзельнікам давялося б «адбівацца ад пытанняў» пра тое, чаму яны не наведваюць іншыя гарады.

«Едзеш у горад N — квіткі не прадаюцца. Карацей, думайце. І мы падумаем. Мы разам, так бы мовіць», — падсумавалі яны.

У 2022 годзе лідар «Алісы» Канстанцін Кінчаў падтрымаў расійскую армію, заявіўшы, што моліцца «за Хрыстовае войска». Паводле ягонага меркавання, ваенныя дзеянні ва Украіне — гэта «па сутнасці грамадзянская вайна, дзе адны цалкам ляглі за пячэнькі і трусікі пад англасаксонскую разводку, іншыя ж адстойваюць сваю тысячагадовую гісторыю і свой суверэнны шлях пад покрывам Прасвятой Багародзіцы».

Раней паведамлялася пра адмену ў гарадах Урала канцэртаў спевака Shaman (Яраслава Дронава), якую мясцовыя СМІ таксама тлумачылі нізкім попытам на квіткі. Праўда, дырэктар артыста тлумачыў адмену «тэхнічнымі прычынамі».

Каментары19

  • Кинчева пора усыпить
    02.11.2024
    Зомби на связи
  • увесь рускі рок
    02.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Iгарка
    02.11.2024
    Да Кинчев совсем ... Долгое присутствие ,в типа русском роке,на мозг влияет необратимо.Короче,неГойда.

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць