Грамадства4141

Каго глядзелі болей і што ў каментарах? Параўналі навагоднія звароты Ціханоўскай і Лукашэнкі

За 18 гадзін зварот Ціханоўскай набраў 184 тысячы праглядаў, Лукашэнку бачылі 370 тысяч. «Братья белоруссы», — пішуць у каментарах пад відэа Лукашэнкі. «Жыве Беларусь!» — вітаюць адно аднаго пад ролікам Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская і Аляксандр Лукашэнка, скрыншоты з відэазваротаў

Зварот Святланы Ціханоўскай

Падчас звароту ў Беларусі заблакавалі ютуб, як і ў мінулым годзе. Ён не працаваў прыкладна з 23:40 да новага года. Ціханоўская запісала зварот цалкам на беларускай мове.

Выступ Святланы Ціханоўскай транслявалі два ютуб-каналы: яе ўласны ды «Еўрарадыё». На канале Святланы Ціханоўскай за першыя 18 гадзін відэа сабрала 130 тысяч праглядаў і 723 каментары. На «Еўрарадыё» былі 54 тысячы праглядаў і 279 каментароў. Агулам — 184 тысячы праглядаў і каля 1000 каментароў. Мы не ўлічваем навагоднія шоу, дзе праграма таксама перарывалася зваротам дэмакратычнай лідаркі.

На канале Святланы Ціханоўскай 53 тысячы падпісчыкаў, на канале «Еўрарадыё» — 139 тысяч. Агулам — 192 тысячы.

Вынік троху горшы за той, што быў у мінулым годзе, але летась зварот транслявалі пяць ютуб-каналаў. Тады за 11 гадзін ён набраў 170 тысяч праглядаў і больш за 1400 каментароў.

Каментары пад ролікам у большасці ад беларусаў. Значная іх частка на беларускай мове. Людзі віншуюць адно аднаго з Новым годам, зычаць шчасця і пакідаюць воклічы «Жыве Беларусь!».

Зварот Аляксандра Лукашэнкі

Зварот Лукашэнкі паказвалі, як і ў мінулым годзе, чатыры ютуб-каналы: БелТА, АНТ, СТБ і БТ (цяпер ён называецца news.by).

У выніку:

  • на БелТА зварот сабраў 113 тысяч праглядаў, ролік мае 859 каментароў;
  • на АНТ — 159 тысяч праглядаў і 551 каментар;
  • на СТБ — 66 тысяч і 291 каментар;
  • на news.by — 32 тысячы і 190 каментароў.

Але Лукашэнку круцілі і па ТБ.

Зварот быў цалкам рускамоўны. На кожным з каналаў больш за мільён падпісчыкаў, агулам яны маюць больш за 6 мільёнаў падпісчыкаў. Гэта амаль у 32 разы болей, чым у каналаў, якія транслявалі зварот Святланы Ціханоўскай.

Па каментарах бачна, што шмат людзей яго глядзелі з Расіі ды іншых краін. На ўсіх каналах першыя каментары збольшага з замежжа. Акрамя Расіі, праскокваюць каментары з Латвіі, Малдовы, Літвы, самаабвешчанай Абхазіі, Германіі, Казахстана.

Расіяне называюць краіну «наша Беларусь», а беларусаў — «братья белоруссы» ці «братья славяне». Некаторыя дзякуюць Лукашэнку за тое, што ён «захаваў краіну».

Агулам зварот Лукашэнкі за 18 гадзін атрымаў 370 тысяч праглядаў ды 1891 каментар.

Летась яго зварот за 11 гадзін меў 308 тысяч праглядаў і 2102 каментары.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары41

  • Смех ды Й Годзе
    01.01.2025
    Вы распавядзіце пра свае даследванні Лене Жываглод - яна вам у твар пасмяецца.
  • даведка
    01.01.2025
    В двухминутной заставке к обращению Лукашенко акцент сделан на пищащих женщин, которые в жизни своей не познали крепкого мужского плеча, поэтому им не с чем сравнивать. Само обращение было записано заранее, судя по цвету усов без сильной седины, которая была во время визита в Ленинградскую область и вчерашнего визита в детскую больницу. Лукашенко всё обращение высоко задрал подбородок, чтобы скрыть тремор головы и хоть как-то скрыть, в какого колобка без шеи на двух ножках он превратился к своему седьмому сроку.
  • 3%
    01.01.2025
    Главарь ментов и вояк никак не может быть связан с народом Беларуси. По моему мнению нельзя вести сравнение этого лукашеко с другими. И поздравлял он не народ Беларуси.

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»57

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну23

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»57

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць