Вайна1212

Трамп заявіў, што гатовы адступіць ад перамоваў паміж Украінай і РФ, калі не будзе прагрэсу

«Гэта крывавая лазня, і я веру, што ён хоча яе спыніць».

Фота: Andrew Harnic / Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы «адысці» ад перамоваў аб спыненні вайны Расіі супраць Украіны ў выпадку, калі не будзе дасягнуты прагрэс, паведамляе CNN.

Трамп заявіў, што падчас іхняй двухгадзіннай тэлефоннай размовы запытаўся ў кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна, калі той «спыніць гэтае крывавае месіва» ва Украіне.

Я сказаў: «Калі мы спынім гэтае крывавае месіва, гэта крывавую баню?» «Гэта крывавая лазня, і я веру, што ён хоча яе спыніць».

Трамп таксама сказаў, што калі палічыць, што не можа дапамагчы, то «адыдзе» ад перамоваў. Ён дадаў, што тут удзельнічаюць «вельмі вялікія эга».

«Кажу вам, удзельнічаюць вялікія эга, але я думаю, што нешта адбудзецца. А калі гэтага не адбудзецца, я проста адыду, і ім давядзецца працягваць».

На пытанне, ці прасіў ён сустрэцца з Пуціным падчас іхняй размовы, прэзідэнт адказаў, што «размаўляў з ім пра гэта».

Выданне дадае, што Трамп раней намякаў, што яму і Пуціну прыйдзецца сустрэцца асабіста, каб пакласці канец вайне.

«Вядома, я так і зрабіў. Я размаўляў з ім пра гэта», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

Разам з тым Трамп сказаў, што падчас размовы з Пуціным «дасягнуты пэўны прагрэс».

Каментары12

  • Лейцар коркавы
    20.05.2025
    Канешне, пуцін гатовы спыніць вайну, на ўмовах адыхода да расеі чатырох абласьцей Украіны, прызнаньне сьветам іх і Крыма расейскімі. Яны гэтага і не хаваюць.
  • ьрампыня
    20.05.2025
    Лапідарны, цябе па вушах ездзяць, а ты гэта дазваляеш
  • Жыгуль
    20.05.2025
    "Гэта ж ідыёт, самы настаяшчы" (с)

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі59

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць