Моды3030

Наталля Пяткевіч вырашыла быць больш сціплай у адзенні. Яна прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку ўсяго за 300 даляраў

Для сённяшняй нарады ў Лукашэнкі віцэ-прэм'ерка Наталля Пяткевіч выбрала блэйзер у вайсковым стылі.

Наталля Пяткевіч. Фота: БелТА

Гэта светла-шэры пінжак строгага сілуэту з чорнымі ўстаўкамі па лініі грудзей і кішэняў ад брэнду If Only Studio.

Фота: БелТА

If Only Studio — амерыканскі брэнд, арыентаваны на пакупніка з сярэднім даходам. Яго прадукцыя не адносіцца да люксавага сегмента, а хутчэй пазіцыянуецца як модная і даступная альтэрнатыва для тых, хто шукае якаснае адзенне па разумнай цане.

Першапачаткова блэйзер Пяткевіч каштаваў 295 даляраў, цяпер жа на яго зніжка — набыць такую мадэль можна за 110 даляраў.

Скрыншот сайта saksfifthavenue.com

Раней Наталля Пяткевіч з’яўлялася на публіцы ў жакетах Gucci і Veronica Beard, дэманстравала дарагі рэмень Hermes.

На фоне маленькай шаўковай хусткі Hermes коштам 500-550 даляраў, якую Наталля элегантна павязала на шыю падчас паездкі ў Смалявічы, сённяшні блэйзер амаль за 300 даляраў выглядае больш сціпла.

Каментары30

  • Барадзед
    19.06.2025
    Выглядит как солдатская шинель или френч с этими карманами на груди.
  • Нефанатка
    19.06.2025
    Правильно, пусть рабочие на заводах видят, на что работают))
  • Так а что?
    19.06.2025
    В Беларуси одежда уже настолько дорогая, что вице-премьер не может себе позволить и донашивает американские запасы?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць