Грамадства1818

Выкладчыца Наталля Дуліна: Я катэгарычна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. І я б была рада, калі б вывезлі кагосьці іншага

«Я, шчыра кажучы, вельмі не хацела з'язджаць з Беларусі. Мне заставалася паўгода, я ў снежні павінна выходзіць. І я б, вядома, была рада, калі б узялі кагосьці іншага. Але, на жаль, мне не далі магчымасці неяк самой вырашаць, разумееце?»

Наталля Дуліна. Скрыншот відэа «Белсата»

Выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна расказала «Белсату» пра абставіны свайго вызвалення.

У пятніцу раніцай 19 чэрвеня да яе прыйшоў аператыўнік і сказаў сабраць усе рэчы. Потым ёй і Галіне Краснянскай, якая сядзела ў той жа Гомельскай калоніі, але ў іншым атрадзе, сказалі пераадзецца ў звычайнае адзенне. Іх павялі да мікрааўтобуса —каля яго стаяла чалавек 7 у балаклавах і сабака.

«Паставілі мы рэчы ў багажнік, нас пасадзілі, зашчапілі кайданкі. (…) Надзелі медыцынскую маску на вочы і сказалі не чапаць яе».

Куды іх везлі, Наталля не ведала.

«Усякія думкі ў галаве ў гэты час», — прызналася яна.

«Нарэшце нас прывозяць, гэтак жа ў гэтых масках — мы нічога не бачым — і ў гэтых кайданках нас кудысьці вядуць па прыступках уніз, і мы апынаемся — дзякуючы Галі я гэта даведалася — у СІЗА КДБ».

Там у пакоі іх абшукалі і развялі па розных камерах. Позна ўвечары жанчыны схадзілі ў душ і ляглі спаць.

У суботу раніцай іх з рэчамі паклікалі на выхад, нічога не тлумачачы.

«На галаву балаклаву без прарэзу, ну проста як чорны мяшок, таксама кайданкі, і павялі да мікрааўтобуса. І там ужо нас было шмат. І павезлі. (…) У нейкі момант знялі кайданкі, але сказалі мяшкі гэтыя пакінуць, не чапаць.

І потым, значыць, мы знялі мяшкі, і ўжо амерыканцы патлумачылі, што і як, дзе мы знаходзімся, і што цяпер мы едзем у Вільню, у амерыканскую амбасаду».

Пакуль яны ехалі, Дуліна сказала іншай палітзняволенай, Краснянскай: «Ведаеш, Галя, гэта падобна да выкрадання».

«Можа, яны так забаўляюцца, але гэта непрыемна», — сказала Дуліна ў інтэрв'ю пра КДБ.

Калі яна з'язджала, намеснік начальніка калоніі ёй сказаў: «Дуліна, апошні раз, ёсць магчымасць прызнаць віну».

«Я сказала: «Не». Ён кажа: «Ну, значыць, на расстрэл», — успамінае яна дыялог і дадае, што прывыкла да гэтых «аператыўных жартаў».

«Я, шчыра кажучы, вельмі не хацела з'язджаць з Беларусі. Мне заставалася паўгода, я ў снежні павінна выходзіць. І я б, вядома, была рада, калі б узялі кагосьці іншага. Але, на жаль, мне не далі магчымасці неяк самой вырашаць, разумееце?

Калі б я цяпер вярнулася ў той час, пра які я распавяла, і ведаючы, што гэта такое, я б ухілілася».

Каментары18

  • Paliašuk
    21.06.2025
    Максімальна нялюдскі працэс "вызвалення". І гэтыя тэрарысты ў пагонах на сур'ёзных шчах лічаць сябе прадстаўнікамі дзяржавы? Ну, хіба толькі "Ісламскай дзяржавы" ці сяброўскага Талібана.
  • Дзякуй
    21.06.2025
    Дзякуй, каманда Трампа, што паслухалі Зянона Пазьняка і пачалі рэальнае вызваленне палітвязьняў. Дзякуй.
  • Якая аптымістычная Наталля!
    21.06.2025
    Ну хто б яе выпусціў у снежні? Яшчэ плюс год, і яшчэ паўгода, а потым і яшчэ...
    Яна актыўная, можа шмат зрабіць на волі. Добра, што выйшла.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі58

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

Беларуса звольнілі з працы пасля трох спагнанняў. Ён пайшоў у суд і выйграў

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

Беларусы сабралі грошы на першы генератар для Украіны8

У Фінляндыі беларус уцякаў ад паліцыі на ровары праз поле — пасля спробы зліць паліва з грузавіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць