Свет11

Ціханоўская павіншавала Санду з перамогай на парламенцкіх выбарах у Малдове

Святлана Ціханоўская павіншавала прэзідэнта Малдовы Маю Санду і яе партыю з перамогай на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Малдова выбрала еўрапейскую будучыню. Віншаванні прэзідэнту Маі Санду і PAS з гэтай вызначальнай перамогай, нягледзячы на ўмяшанне Расіі. Як і нашы сябры ў Малдове, беларусы хочуць жыць свабодна, дэмакратычна і па-еўрапейску. Ніякі дыктатар не зможа скрасці нашу агульную будучыню», — напісала Ціханоўская ў Х.

Пасля падліку 97% галасоў, партыя Санду «Дзеянне і салідарнасць» (PAS) набірае 49,7%, што дае ёй 54 з 101 месца ў парламенце. Гэта менш, чым было ў PAS у мінулым складзе парламента — 61 дэпутат.

Прарасійскі «Патрыятычны блок», паводле падлікаў малдаўскай цэнтральнай выбарчай камісіі, сабраў каля 24,5% галасоў, што дае яму 27 дэпутацкіх месцаў

Каментары1

  • Спадар
    29.09.2025
    "рускі мір" ідзе...ўслед свайму караблю!

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

У Афрыцы зазелянела пустыня — і прычына гэтаму не толькі змена клімату3

У жаночых прыбіральнях Кітая з'яўляюцца пісуары. Навошта?1

Спявачка з Беларусі трапіла ў скандал у ЗША. Вінаваціць прафесара Калумбійскага ўніверсітэта ў згвалтаванні, а ён яе — у пераследзе сям'і13

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

На брэсцкім вакзале заўважылі апарат з «цублямі» замест рублёў1

Мінск прыме расійска-грузінскія перамовы2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь дабіваецца ад ЗША зняцця санкцый у абмен на палітвязняў18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал11

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць