Грамадства33

Фестывалю «Сонцастаянне» ў Пружанах у наступным годзе не будзе

Арганізатары беларускага рок-фестывалю «Сонцастаянне» паведамілі пра адмену мерапрыемства ў 2026 годзе. Кампанію не ўнеслі ў адпаведны рэестр.

Прычынай адмены значнага мерапрыемства стала тое, што кампанія не ўнесена ў Рэестр арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў. Як растлумачылі арганізатары, гэта азначае, што яны не маюць права ажыццяўляць пракат замежных выканаўцаў, у тым ліку з Расіі.

«У сілу сказанага рок-фестываль «Сонцастаянне» не плануецца да правядзення ў 2026 годзе», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Арганізатары падзякавалі ўсім за падтрымку цягам трох гадоў і выказалі ўпэўненасць, што вернуцца да правядзення фестывалю ў будучыні.

Каментары3

  • Iмя
    09.12.2025
    Ну i добра, навошта нам гэтае зборышча пуцiнiстаў?
  • Андрусь
    09.12.2025
    Упэўнены, што гэта толькі фармальная прычына. Насамрэч, арганізаваць рок-фестываль у цяперашняй Беларусі і не патрапіць на нейкую палітычную крыміналку, амаль немагчыма. Ну, прынамсі, вельмі рызыкоўна. Бо невядома, што могуць адчабучыць тыя рокеры, а адказваць усё адно давядзецца арганізатарам. Добра, калі проста на сцэне ці пад ёй тварамі ў падлогу не пакладуць.
  • Игорь
    09.12.2025
    Димка Ракурсов, да как так?
    Не увидим твоих интервью?

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі9

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць