Свет22

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране

Кошт на піку дасягала $82,37 за барэль.

Танкеры ў Армузскім праліве. Фота: Iranian Army/Handout/Anadolu via Getty Images

Цэны на нафту рэзка выраслі на першых таргах пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана. У панядзелак, 2 сакавіка, кошт майскіх ф'ючэрсаў на нафту маркі Brent на лонданскай біржы ICE павялічыўся і на піку дасягаў $82,37 за барэль.

Папярэдні раз вышэй за $82 за барэль нафта гандлявалася больш за год таму — 16 студзеня 2025 года. Пасля рэзкага скачка цана знізілася да $79,38 за барэль.

Напярэдадні, 1 сакавіка, Іран у адказ на ўдары па яго тэрыторыі аб'явіў аб спыненні гандлю праз Армузскі праліў да наступнага паведамлення.

Праз гэтую водную артэрыю праходзіць каля 20% сусветнай нафты і да 30% сусветных паставак звадкаванага прыроднага газу.

У выніку рашэння Тэгерана побач з пратокай утварылася скопішча суднаў. Паводле звестак Reuters, не менш за 150 нафтавых танкераў кінулі якар у адкрытых водах, не дайшоўшы да яе. Нават улічваючы бягучы прафіцыт нафты на сусветным рынку, поўная прыпынак праходу суднаў праз Армузскі праліў можа прывесці да часовага дэфіцыту ў раёне 10 млн барэляў у суткі, што складае 10% сусветнага спажывання.

Пры гэтым лідары краін Блізкага Усходу папярэдзілі Вашынгтон аб магчымым скачку цэн на нафту вышэй за $100 за барэль у выніку вайны з Іранам.

Каментары2

  • %
    02.03.2026
    Во маскалям радасьць
  • Имя
    02.03.2026
    ИМХО, всю эту заваруху агент Krasnoff затеял ради путина. Гляньте:
    1. Отвлекает от Украины,
    2. Дефицит боеприпасов: Украине не дадим, самим нужно,
    3. Нефтюшка взлетит до небес.
    Правда, россия лишается поставок вооружений из Ирана, но у них свои заводы построены...

Цяпер чытаюць

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?4

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы3

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць