Грамадства

У Гомелі мужчына запалохваў сям'ю пісталетам

Жыхар Гомеля пасля ўжывання алкаголю пагражаў сваёй жонцы і дзецям пнеўматычным пісталетам. Інцыдэнт адбыўся на фоне сямейнай сваркі, піша выданне «Белка».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі пракуратуры, канфлікт пачаўся паміж бацькам і старэйшай дачкой. Калі на крыкі прыбеглі жонка і малодшы сын, мужчына яшчэ больш раззлаваўся. У стане моцнага гневу ён дастаў пнеўматычны пісталет і пачаў па чарзе накіроўваць яго на сямейнікаў, пагражаючы забойствам.

Дзеці здолелі таемна выклікаць міліцыю. Падчас следства мужчына прызнаўся, што хацеў толькі напалохаць родных і «павучыць» іх. Аднак у судзе ён сваю віну ўжо адмаўляў.

Пацвярджэннем сапраўднасці падзей, якія адбываліся, стаў відэазапіс, зроблены на тэлефон сына, а таксама паказанні сямейнікаў.

У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у пагрозе забойствам і прызначыў яму штраф сумай 50 базавых адзінак (гэта 2250 рублёў). Пнеўматычны пісталет пры гэтым канфіскавалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год13

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі18

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць