Свет33

Еменскія хусіты зноў атакавалі Саудаўскую Аравію

Еменскія хусіты атакавалі Саудаўскую Аравію беспілотнікамі. Пасля атакі над аэрапортам імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе падняўся дым, а працу аэрапорта часова прыпынілі.

Раней карэспандэнт агенцтва Xinhua паведамляў, што ў паўночна-ўсходняй частцы Эр-Рыяда прагучала некалькі выбухаў.

Да гэтага служба грамадзянскай абароны некалькі разоў дасылала жыхарам папярэджанні аб небяспецы.

Хусіты цяпер кантралююць найбольш густанаселеныя раёны Емену і значную частку поўначы краіны. У ліпені яны абвясцілі марскую блакаду саудаўскага флоту, а ў верасні захапілі ўсё ўзбярэжжа Емену ўздоўж Чырвонага мора. 

На фоне абвастрэння баявых дзеянняў паміж Саудаўскай Аравіяй і хусітамі саудаўскі ўрад звярнуўся да Злучаных Штатаў па дапамогу з узбраеннем. 17 верасня Дзяржаўны дэпартамент ЗША ўхваліў продаж Эр-Рыяду 48 знішчальнікаў F-35.

Каментары3

  • Але
    19.09.2026
    Галоўнае - не ўмешвацца Еўропе, бо адразу ж чарговыя 5 мільёнаў дзікуноў неўзабаве апынуцца на вуліцах еўрапейскіх гарадоў.

    І ўся левая зграя будзе равець, што мы абавязаныя іх прыняць, карміць, утрымліваць і трываць іх злачынствы дзеля рэкламнага роліка Кока-колы.
  • Агент Капялюш
    19.09.2026
    Але, саўдзіты - лепшыя сябры лапідарнага Трампа з буйнейшым вайсковым бюджэтам у рэгіёне, але ж ваяваць з басанагімі замест іх павінны еўрапейскія левакі? Гучыць лагічна!
  • Норм пацаны
    19.09.2026
    США надо давать деньги и оружие не Израилю, а этим пацанам. Давно уже Ормуз был бы разблокирован и порядок был бы в регионе.

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня2

Мінчанка нарадзіла ў Мінску на плошчы Перамогі да прыезду медыкаў5

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта68

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»12

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць