Грамадства

Палітолаг Аліна Харысава выходзіць замуж за Данілу Багдановіча з «Чорнай кнігі Беларусі»

Аліна Харысава — палітолаг, якая пагадзілася супрацоўнічаць з чалавекам, што назваўся супрацоўнікам СБУ, але аказаўся звязаным з КДБ. Даніла Багдановіч — адзін са стваральнікаў «Чорнай кнігі Беларусі», якія ўзялі ў каманду супрацоўніка ГУБАЗіКа Артура Гайко.

Аліна Харысава і Даніла Багдановіч. Фота тут і далей з сацсетак Харысавай

Цяпер яны заручыліся. Пра гэта Харысава паведаміла ў сацсетках. Яна апублікавала фатаграфіі з пярсцёнкам і момантам, калі Багдановіч стаў перад ёй на адно калена на пляжы.

«Я сказала «так». Цяпер у вас ёсць ваша ўлюбёная пара тэрарыстаў!» — падпісала яна здымкі.

У каментарыях Аліна Харысава патлумачыла замежным падпісчыкам, што яны абое нарадзіліся ў Беларусі, выступалі супраць дыктатуры і таму беларускія ўлады назвалі іх тэрарыстамі. «Не хвалюйцеся, мы бяспечныя — пакуль вы не пачняце саджаць людзей за лайкі і катаваць іх», — дадала яна.

На фота пазначана геалакацыя Малібу, Каліфорнія. Мяркуючы па характэрных скалах, прапанова магла адбыцца на El Matador State Beach — адным з самых фотагенічных пляжаў Малібу і папулярным месцы для заручын. На здымках Багдановіч стаіць на калене, Харысава — у белай сукенцы, за імі — Ціхі акіян і велізарная скала. 

Яна пагадзілася на «СБУ», якая аказалася КДБ

Аліна Харысава — палітолаг, дэлегатка Каардынацыйнай рады і былая экспертка Офіса Святланы Ціханоўскай. Улетку 2026 года яе імя прагучала ў сюжэце дзяржаўнай прапаганды.

Раман Пратасевіч заявіў, што Харысава перадавала інфармацыю КДБ, думаючы, што супрацоўнічае са Службай бяспекі Украіны. У эфіры паказалі відэа, на якім яна выказвае гатоўнасць да такога супрацоўніцтва, а таксама фрагменты перапіскі з меркаваным «куратарам».

Сама Харысава пацвердзіла: чалавек, які назваўся супрацоўнікам СБУ, сапраўды звязаўся з ёй у момант, калі беларускія спецслужбы ціснулі на яе і яе родных. Яна пагадзілася размаўляць, але пасля, паводле яе версіі, западозрыла правакацыю, спыніла кантакт і ніякай закрытай інфармацыі не перадала.

Офіс Ціханоўскай правёў унутраную праверку. Доказаў перадачы адчувальнай, службовай ці непублічнай інфармацыі не знайшлі. Не выявілі і прыкмет таго, што яна атрымлівала грошы.

Аднак сам факт камунікацыі з невядомымі людзьмі, якія прадставіліся замежнай спецслужбай, у Офісе назвалі грубым парушэннем пратаколаў бяспекі. Супрацоўніцтва з Харысавай спынілася. Яна пазней прызнала, што ўступаць у такую камунікацыю было памылкай. 

Ён з калегамі ўзяў у ЧКБ губазікаўца

Даніла Багдановіч быў адным з каардынатараў і менеджарам «Чорнай кнігі Беларусі». Праект з’явіўся пасля выбараў 2020 года і публікаваў асабістыя даныя сілавікоў, якіх лічыў датычнымі да гвалту, фальсіфікацый і рэпрэсій.

Увосень 2020 года ў бот ЧКБ напісаў чалавек пад нікам Damoklov_Sword. Ён перадаў вялікую базу з данымі сілавікоў і прапанаваў дапамагаць правяраць падазроныя файлы і спасылкі. Чалавека прадставілі як Артура. Ён сцвярджаў, што працаваў у банку і меў карысныя сувязі ў сілавых структурах.

Поўнай праверкі Артур не прайшоў. Аднак перададзенай базы і яго расказаў хапіла, каб упусціць незнаёмца ў каманду. Пазней высветлілася, што гэта быў супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко.

Ён атрымаў доступ да працоўных чатаў, паведамленняў карыстальнікаў і звестак людзей, якія дасылалі інфармацыю ў боты. Некаторы час Гайко нават кіраваў ЧКБ, калі Багдановіч сышоў у адпачынак.

Адносіны паміж ім і Гайко пры гэтым не абмяжоўваліся працай. Яны абмяркоўвалі жыццё, разам гулялі ў Dota і World of Tanks. Аднойчы губазікавец прапанаваў дапамагчы Багдановічу са справаздачамі ЧКБ. Той замест гэтага папрасіў напісаць за яго эсэ па-англійску. Гайко справіўся: праца атрымала восем ці дзевяць балаў. 

Больш за тое, паводле Сазановіч, Багдановіч працягваў кантактаваць з Гайко і пасля таго, як яго сувязь з ГУБАЗіКам раскрылася. Супрацоўнік спецслужбы тлумачыў, што яго маці нібыта ўзялі ў закладнікі і калегі з ЧКБ «нічога не разумеюць». 

У кастрычніку 2022 года Багдановіча адхілілі ад праектаў Infopoint Media Network. У 2023‑м беларускі суд завочна прысудзіў яму 12 гадоў калоніі па справе ЧКБ. Яго ўнеслі ў створаны КДБ пералік «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама ў спіс «экстрэмістаў». 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю23

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Барысавам упалявалі першую ў гэтым сезоне рысь2

Аналітыка Вольгу Харламаву асудзілі на 10 гадоў калоніі6

Беларусы масава бяруць ільготныя крэдыты пад 4%1

У інтэрнэце галасуюць за турыстычны лагатып Беларусі. Сярод лідараў праект былога палітвязня4

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся63

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю23

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць