Здарэнні

Мінчанка аддала махлярам усе грошы, паверыўшы лжэгазавікам

Раніцай 69‑гадовай жыхарцы аднаго з дамоў на вуліцы Громава ў вайберы патэлефанаваў невядомы мужчына і прадставіўся супрацоўнікам УП «Мінгаз».

Ён паведаміў, што плануецца праверка газавага абсталявання, і ўдакладніў, калі жанчына зможа забяспечыць доступ у кватэру. Мінчанка здзівілася, бо ў яе шматпавярховіку ўстаноўлены электрапліты, аднак суразмоўца заявіў, што спецыялісты ўсё роўна павінны прыехаць і скласці акт, паведамляюць Мінск-навіны.

Пасля на мабільны тэлефон пенсіянеркі пачалі прыходзіць розныя коды. Яна назвала іх, пасля чаго размова была завершаная.

Праз некаторы час у месенджары ёй патэлефанаваў «начальнік аддзела фінансавых расследаванняў» і заявіў, што жанчына трапілася на хітрыкі тэлефонных махляроў. Паводле яго слоў, пасля раскрыцця канфідэнцыйных кодаў на яе імя зламыснікі аформілі крэдыт на суму 30 тысяч рублёў.

Затым з жанчынай звязаўся «супрацоўнік Нацбанка». Ён паведаміў, што па месцы яе жыхарства плануецца ператрус і ўсе знойдзеныя грошы могуць канфіскаваць без магчымасці вяртання. Каб гэтага не адбылося, іх неабходна задэклараваць, перавёўшы на «бяспечны» рахунак. Таксама незнаёмец запэўніў, што пасля заканчэння разбору ёй вернуць усе грошы да капейкі.

Устрывожаная жанчына паведаміла, што мае 29 562 даляры, 2 790 еўра і 1 600 рублёў.

Спачатку суразмоўца прапанаваў прывезці гатоўку на названы ім адрас. Аднак, паколькі паджылая мінчанка мела праблемы са здароўем, ён пагадзіўся даслаць па грошы «калегу», які павінен быў назваць кодавую фразу — «Ружа».

Праз некалькі гадзін у дзверы мінчанкі патэлефанаваў 20‑гадовы маладзён. Жанчына перадала яму поліэтыленавы пакет з усім сваім ашчадкам.

Калі кур'ер сышоў, пенсіянерка патэлефанавала ў банк і даведалася, што ніякіх крэдытаў і пазык на яе імя не афармлялі. У гэты момант яна зразумела, што стала ахвярай тэлефонных махляроў.

Варта адзначыць, што мінчанка неаднаразова чула пра такі від махлярства, аднак зламыснікі настолькі яе запалохалі, што яна ім паверыла.

Міліцыі ў той жа дзень удалося ўстанавіць асобу кур'ера. Ім быў малады чалавек, які таксама паверыў зламыснікам.

Яны паведамілі яму, што ў яго заканчваецца тэрмін дзеяння дамовы на выкананне паслуг мабільнай сувязі. Каб не ехаць у офіс кампаніі, яму прапанавалі падоўжыць дамову дыстанцыйна — для гэтага патрабавалася паведаміць пашпартныя даныя і код з SMS.

Далей усё адбывалася паводле падобнага сцэнару: нібыта на імя юнака аформілі крэдыт, а грошы выкарысталі ў злачынных мэтах. З яго нават узялі распіску аб невыдаванні даных папярэдняга следства, запалохаўшы крымінальнай адказнасцю.

Паколькі падчас размовы з махлярамі малады чалавек знаходзіўся ў Гродзенскай вобласці, яму прапанавалі тэрмінова прыехаць у Мінск, каб дапамагчы паджылай жанчыне задэклараваць грошы. Ён так і зрабіў.

Пакет з грашыма па ўказанні злачынцаў юнак адвёз за горад і схаваў за трансфарматарнай будкай, пасля чаго сфатаграфаваў яго і адправіў зламыснікам здымак.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю3

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Усе навіны →
Усе навіны

Дуа Ліпа ўжо носіць куртку, якую ўсе захочуць гэтай зімой11

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

Заплацілі, каб змерзнуць на стадыёне. Фанаты «Сэлтыка» сабралі 90 тысяч еўра за адну ноч1

Віцебскі вядучы, на якога данеслі за жарт на закрытым мерапрыемстве, расказаў, чым усё скончылася4

Севярынец: Ціханоўскі перайшоў чырвоную рысу. Не ганьбі мужчынаў і беларусаў. Вяртайся61

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў9

Вызначыўся супернік зборнай Беларусі ў стыкавым матчы Лігі нацый5

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай22

Украіна нанесла ўдар па штабе арміі ў Бярдзянску. Загінулі сямёра вайскоўцаў, у тым ліку сын генерала3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю3

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць