Грамадства22

Былога супрацоўніка КДБ з польскім грамадзянствам асудзілі да 14 гадоў

Мінскі гарадскі суд 19 лістапада вынес прысуд за «здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) у дачыненні да палітзняволенага, былога супрацоўніка КДБ Ігара Сутыркі. Яму прызначылі 14 гадоў калоніі і вялічэзны штраф (памер удакладняцца), піша «Вясна».

Мужчыну затрымалі сем месяцаў таму па прыездзе ў Беларусь пасля некалькіх год жыцця ў Польшчы. 

39‑гадовага Ігара Сутырку затрымалі 10 красавіка 2026 года. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы, але ў красавіку прыехаў у Беларусь, дзе быў затрыманы. Яму інкрымінуюць арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве).

Вядома, што Ігар працаваў у беларускім КДБ, але звольніўся з ведамства каля 10 гадоў таму. Пасля звальнення з КДБ прыкладна ў 2014 годзе ён заняўся праграмаваннем. Паводле інфармацыі «Вясны», палітвязень, апроч беларускага грамадзянства, мае таксама польскае.

Каментары2

  • Ну гэта ўвогуле, прабачце
    20.11.2026
    Былы супрацоўнік КДБ, які з'ехаў у Польшчу...вярнуўся ў Беларусь. Супрацоўнік КДБ. Можа ён забыў дзе, ў якой краіне і кім ён працаваў? Магчыма. Шкада канешне, вельмі шкада, але ну... Ну няма слоў. Можа хто небудзь з былых супрацоўнікаў прачытае, спадзяюся.
  • З польскім грамадзянствам!
    20.11.2026
    Гэта як? Нічога не магу зразумець.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

У дзень візіту Пуціна Кітай увёў абмежаванні на пастаўкі ў Расію кампанентаў для «Шахедаў»6

Беларускі хлеб збіраюцца захоўваць па паўгода

Ці можна перамагчы баршчэўнік воцатам і соллю?3

Еўрапейскім грузаперавозчыкам дазволілі ездзіць па тэрыторыі Беларусі. Але толькі пры пэўных умовах

Mark Formelle аб'явіў пра маштабны рэбрэндынг7

«А пятай раніцы спаць ужо немагчыма». Мінчук паскардзіўся ў Мінгарвыканкам на сабачы брэх

З-пад Пінска на Валынь сёння заляцеў паветраны зонд. Украіна лічыць гэта наўмыснай аперацыяй1

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць