Меркаванні22

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва

Журналіст у сваім фэйсбуку разважае пра стаўленне да мужчын у сучасным грамадстве.

Віталь Цыганкоў, фота Радыё Рацыя

Памятаеце, год таму ўсе абмяркоўвалі брытанскі міні-серыял «Падлеткавы ўзрост» (Adolescence)? Там галоўны герой, 13‑гадовы хлопчык, які (магчыма) забіў дзяўчынку, казаў пра 20 і 80 працэнтаў — маўляў, толькі 20 працэнтаў самых крутых і прывабных мужчын могуць заслужыць жаночую ўвагу.

Праблемка ў тым, што гэтыя суадносіны — праўда. Прынамсі, у сферы анлайн-знаёмстваў. У 2009 годзе сэрвіс знаёмстваў OkCupid апублікаваў аналіз ацэнак знешнасці сваіх карыстальнікаў. Вынік быў вельмі паказальны. Жанчыны ацанілі каля 80% мужчын як менш прывабных за сярэдні ўзровень. «Прыгожымі» жанчыны назвалі толькі 0,2 працэнты мужчын. У сваю чаргу, мужчыны ацэньвалі жанчын значна больш шчодра: прыкладна палова атрымала ацэнку вышэй за сярэднюю, а палова — ніжэй.

Далейшыя даследаванні толькі пацвярджалі гэтую заканамернасць. Эканамісты Tobias Lehmann, Camille Terrier і Rafael Lalive даследавалі ў 2023 годзе паводзіны карыстальнікаў адной платформы знаёмстваў.

І высветлілі, што мужчыны ставілі лайкі 53 працэнтам жанчын, у той час як жанчыны — толькі 11 працэнтам мужчын. 

І гэта толькі знешнасць, не самае істотнае. Ёсць яшчэ патрабаванні па росту, адукацыі, даходах. Даследаванне выявіла, што жанчыны надавалі даходу мужчыны прыкладна ўдвая большую вагу, чым мужчыны — даходу жанчыны пры выбары партнёра. Многія ўжо іранізуюць з таго, што калі сабраць разам усе патрабаванні, якія вылучаюць да мужчынаў жанчыны (асабліва маладыя) — то ім адпавядае не больш за аднаго працэнту мужчын.

Гэта толькі адно адлюстраванне той вялікай праблемы, якая актыўна зараз абмяркоўваецца ў заходніх сацыяльных навуках, сацыёлагамі, антраполагамі — рост аўтсайдарства мужчын, іхная дэградацыя, сыход у анлайн-гульні і парнаграфію, мужчынскую адзіноту. Усё больш мужчыны лічаць, што грамадства настроена супраць іх, што іхныя праблемы нікога не цікавяць. Усё больш мужчынаў перакананыя, што ім трэба намагацца нашмат болей, чым раней, каб дабіцца поспеху ў жыцці, у тым ліку асабістым.

«We have gone so far in promoting women’s equality that we are discriminating against men». («Мы зайшлі так далёка ў прасоўванні роўнасці жанчын, што цяпер дыскрымінуем мужчын»).

Гэта фармулёўка з міжнароднага апытання Ipsos і Global Institute for Women’s Leadership пры King’s College London, праведзенага ў 30 краінах напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў 2025 годзе. З гэтай фармулёўкай пагадзіліся 51% мужчын і 33% жанчын у Вялікай Брытаніі, і прыблізна такія ж працэнты ў іншых еўрапейскіх краінах.

Адкуль гэтае ўражанне бярэцца? Ну, напрыклад, пачынаючы са школы. Даследаванні ва Францыі паказалі, што настаўнікі завышалі адзнакі дзяўчынкам. Калі настаўнікам давалі ананімныя працы — яны ставілі адны адзнакі, калі давалі працы з пазначэннем пола, то дзяўчынкам ставіліся вышэйшыя адзнакі — бо яны ж руплівыя і добра сябе паводзяць на ўроках, таму настаўнікі іх любяць і завышаюць ім адзнакі.

У Нарвегіі (першае месца ў свеце па гендарнай роўнасці) даследчыкі з Нарвежскага статыстычнага ўпраўлення Эрлінг Холмёй і Біргер Стром падрыхтавалі даклад, з якога вынікае, што дзяржаўныя выдаткі на жанчын у пяць разоў перавышаюць выдаткі на мужчын. Вядома, трэба ўлічваць, што жанчыны займаюцца доглядам дзяцей і жывуць даўжэй; аднак мужчыны таксама з'яўляюцца бацькамі, актыўна прымаюць удзел у выхаванні дзяцей і хатняй працы (гэта Нарвегія, першае месца ў свеце!), але атрымліваюць менш падтрымкі ў сферах аховы здароўя, сацыяльнай дапамогі і гэтак далей. «У сярэднім адзін мужчына абыходзіцца дзяржаве і муніцыпалітэтам у 3,1 мільёна крон на працягу ўсяго жыцця, тады як жанчыны — у сярэднім у 15,6 мільёна крон».

У заходніх краінах жанчыны зараз складаюць большасць тых, хто паступае на вышэйшую адукацыю: у сярэднім каля 54—56%, а ў асобных краінах — больш за 60%.

Яшчэ адно вялікае еўрапейскае даследаванне прыходзіць да наступнай высновы: «Людзі лічаць, што мужчыны, якія адстаюць, заслугоўваюць меншай падтрымкі, чым жанчыны, якія адстаюць, таму што яны часцей схільныя меркаваць, што мужчыны адстаюць з-за недахопу намаганняў». То бок у бедах жанчын ды іншых катэгорый, асабліва розных меншасцяў — вінаватыя дзяржава і грамадства. І толькі ў бедах мужчын чамусьці вінаватыя выключна самі мужчыны.

Карацей, у свеце адбываюцца цікавыя і неадназначныя працэсы, якія хацелася б фіксаваць, абмяркоўваць, аналізаваць. А не чуць гадамі з кожнага праса адно і тое — патрыярхат, прыгнёт, эксплуатацыя, бу-бу-бу-бу.

Ну дык, з Міжнародным днём мужчын!

***

Пост быў напісаны ўчора, калі быў Міжнародны дзень мужчын.

* * *

Тэксты ў рубрыцы «Меркаванні» могуць супадаць, а могуць і не супадаць з пазіцыяй Рэдакцыі.

Каментары2

  • Filipp
    20.11.2026
    "Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва"©
    Гэта не баг, а фіча.
    Звычайныя наступства фемінізна, жадаеце іншых мужчын, прыдзецца прыбраць фемінізм.
  • Нетолерантный белый маскулист
    20.11.2026
    Оголтелый левацкий феминизм сделал своё грязное дело - разрушил семью и, следовательно, общество. С другой стороны, обычные крестьянки по непонятной причине возомнили себя некими прицессами и ждут принцев на белых конях/яхтах. В целом, всё плохо и продолжает ухудшаться!

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць38

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў умову ўдзелу еўрапейцаў у перамовах па Украіне7

Да 2035 года мусульман стане больш, чым хрысціян. А цэнтр хрысціянства перамесціцца ў Афрыку12

«А што дрэннага было ў Ялце?» Пуціна спыталі пра «новую Ялту»6

Пуцін паабяцаў Украіне «балючыя адказы» на ўдары па Крымскім мосце4

Сабаленка схадзіла на матч НБА паміж «Лэйкерс» і «Джаз». «Лэйкерс» прайгралі пасля дзевяці перамог запар2

Лявон Вольскі прэзентаваў кліп на песню «Лекар ачуняй» ВІДЭА1

Прынц Гары заявіў, што вярнуўся б у войска, каб змагацца з Расіяй2

Прэм'ер Аўстраліі падчас пасяджэння з Пуціным запатрабаваў ад яго неадкладна спыніць «сваю вайну»

Беларускі добраахвотнік дэбютуе ў прафесійным боксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць38

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць