Грамадства

Проста зняць лазню ў аграсядзібе больш не выйдзе. Для ўладальнікаў і гасцей запрацавалі новыя правілы

Прыехаць у хатку на вёсцы, каб проста пасмажыць шашлыкі, схадзіць у лазню і пераначаваць, больш не атрымаецца. Па абноўленых правілах уладальнікам аграсядзіб афіцыйна забаранілі здаваць пакоі ў звычайную арэнду, а заадно абавязалі ўцягваць кожнага госця ў мясцовыя традыцыі, кухню ці краязнаўства, піша Domovita.by.

Крыніца: usadby.by

Падрабязнасці Указа № 275 і лістападаўскай пастановы Саўміна растлумачылі спецыялісты Нацыянальнага агенцтва па турызме на вэбінары Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі. Перамены закранулі не толькі фармат адпачынку, але і падаткі, ільготныя крэдыты і нават адносіны з суседзямі, чыя згода цяпер вырашае лёс любога свята ў двары.

Ніякай звычайнай арэнды і слова суседа

Па новых правілах аграсядзіба больш не можа працаваць як звычайны катэдж на суткі. Здаваць пакоі проста ў арэнду або наём гаспадарам забаранілі. Любая дамова з госцем абавязаная ўключаць як мінімум дзве паслугі, прычым адна з іх павінна знаёміць з мясцовым побытам, прыродай ці кухняй.

Калі турыст захоча зняць толькі лазню, аформіць такі заказ па законе не выйдзе. Да яе давядзецца дадаць краязнаўчую экскурсію, дэгустацыю фермерскай ежы, майстар-клас або народнае свята. Затое для экскурсій гаспадарам і іх работнікам не патрэбная атэстацыя гіда. А для традыцыйных свят без продажу квіткоў і з беларускімі артыстамі больш не давядзецца афармляць уключэнне ў рэестр арганізатараў мерапрыемстваў Мінкульта.

А вось з гуляннямі на вуліцы ўсё стала стражэй. Правесці сямейную ўрачыстасць, гастравечар або фальклорную сустрэчу ў двары атрымаецца толькі са згоды суседзяў, уключаючы тых, хто жыве праз дарогу. Падыдзе нават СМС або паведамленне ў месенджары з датай і часам падзеі, але дзейнічае гэта правіла кругласутачна, а не толькі пасля 23:00. Больш за тое, сусед мае права перадумаць і адклікаць сваю згоду за дзень да свята — тады мерапрыемства на паветры давядзецца адмяняць.

Да 15‑ці пакояў, крэдыты пад 5% і агульны каталог

Пры гэтым уладальнікам сядзіб дазволілі пашырацца. Ліміт жылых пакояў у доме паднялі з 10 да 15. Праўда,забудоўваць участак іншымі капітальнымі будынкамі для начлегу гасцей, акрамя самой сядзібы і гасцявых дамкоў, па-ранейшаму нельга.

Дапамагчы з будоўляй павінен ільготны крэдыт ад Белаграпрамбанка пад 5% гадавых. Тэрмін яго вяртання павялічылі з 7 да 10 гадоў для фізічных асоб і з 5 да 8 гадоў для сельгасарганізацый, а старую столь у 2000 базавых велічынь наогул прыбралі. Грошы дазваляюць пусціць на рамонт, гасцявыя домікі, куплю інвентару або ўпарадкаванне ўчастка. Нават калі гаспадар ужо браў такі крэдыт шмат гадоў таму, падацца паўторна не забараняюць — банк будзе ўлічваць новы праект і рэальныя даходы.

Крыніца: usadby.by

Заадно ў краіне з'явіцца адзіны адкрыты рэестр усіх аграсядзіб з адрасамі, кантактамі і цэнамі. Спачатку яго запусцяць на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме, а потым перанясуць на платформу «Разумны горад (рэгіён)» з пошукам па паслугах.

Трактар не ўратуе ад падатку ў 10%

Па змаўчанні ўладальнікі аграсядзіб плацяць 10% падатку на прафесійны даход. Перайсці на фіксаваны збор у 45 рублёў у месяц могуць толькі тыя, хто працуе за межамі Мінскага раёна і знаходзіцца як мінімум за 10 кіламетраў па дарозе ад мяжы райцэнтра. Калі пад'ездаў да сядзібы некалькі, адлегласць палічаць па самым кароткім маршруце.

Але адной аддаленасці мала — давядзецца даказаць, што турыстаў рэальна пагружаюць у мясцовыя традыцыі і побыт. Проста прыпаркаваць у двары трактар МТЗ не спрацуе: раённая камісія праверыць, ці праводзяць для гасцей сапраўдныя экскурсіі, майстар-класы або збор ураджаю. Глядзець будуць на дамовы, майстэрні, запасы гліны ці мукі і нават на водгукі ў інтэрнэце. Пры гэтым патрабаваць лішнія паперы накшталт тэхналагічных карт выканкамам не дазволілі.

Усе старыя бестэрміновыя дазволы на збор у 45 рублёў перастануць дзейнічаць 31 снежня 2026 года, так што ўладальнікам давядзецца падаваць заявы нанова. А тым, хто толькі збіраецца зайсці ў гэты бізнэс, варта закрыць старыя даўгі: шлях у агратурызм закрылі даўжнікам па заробках, грамадзянска-прававых дамовах і кампенсацыях шкоды здароўю.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў еўрапейскім лідарам і Зяленскаму, што Пуцін імкнецца да міру6

Самая вядомая бегемоціха свету Фіёна памерла, з'еўшы вязаную шапку1

Расія нанесла новы масіраваны ракетны ўдар, у Кіеве пашкоджаныя тры масты1

Каля Канарскіх астравоў навукоўцы скідаюць у мора будаўнічае смецце. Навошта?

Бульбяная вайна паміж ЗША і Японіяй доўжыцца ўжо 76 гадоў. Чаму японцы не здаюцца?5

Еўропа створыць касмічны апарат для прыбірання смецця на арбіце

«Пуцін і Сі нам не сябры». Як на Захадзе рэагуюць на саміт Трампа ў Шэньджэні1

У Беларусі ўзрасла колькасць забойстваў2

«Святлана не прыйшла на стрым, сапсаваўшы мне дзень нараджэння і настрой і не падарыўшы ніякага падарунка»44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча8

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць