БАТЭ апусціўся на перадапошняе месца ў чэмпіянаце і можа ў наступную суботу вылецець з вышэйшай лігі
Сёння былі згуляныя тры матчы перадапошняга туру чэмпіянату краіны па футболе. Сустракаліся каманды, што змагаюцца за выжыванне за права застацца ў элітным дывізіёне.

Згодна з рэгламентам, напрамую вылятаюць два найгоршыя клубы. А каманда, што фінішуе 14-й, будзе гуляць стыкавы матч з камандай, што фінішавала трэцяй у першай лізе. Гэта, найхутчэй, будзе «Слуцк»
«Нафтан» заняў 16‑е месца, ён апошні, А за права застацца змагаюцца БАТЭ, «Дняпро», «Белшына» і «Арсенал».
«Арсенал» свой матч будзе гуляць заўтра.
«Дняпро» сёння перамог «Віцебск» 2:0, «Белшына» ў гасцях выйграла ў «Баранавічаў» 1:0.
БАТЭ вёў у гасцявым матчы з «Гомелем» 1:0, але ўпусціў перамогу — 1:3 і апусціўся на перадапошняе вылетнае месца.
12-е. Арсенал — 27 (28 гульняў), 13-е. Белшына — 27, 14-е. Дняпро — 26, 15-е. БАТЭ — 24, 16-е. Нафтан — 17.
Пры роўнасці балаў улічваецца розніцца ў асабістых гульнях паміж самімі клубамі, а тут у БАТЭ ўсё кепска, ён саступае па гэтым паказчыку і «Арсеналу» і «Белшыне», таму вышэй за 14— месца не падымецца. Таму або вылет, або стыкі.
У апошнім туры ў наступную суботу, 28 лістапада, БАТЭ дома згуляе з «Іслаччу», што змагаецца за золата чэмпіянату. «Дняпро» будзе ў гасцях з гуляць з нематываваным «Мінскам»
«Белшына» сустрэнецца з чэмпіёнам краіны «МЛ Віцебскам», што і зараз займае першае месца, а «Арсенал» з нематываваным «Віцебскам».
Пры аднолькавай колькасці набраных балаў БАТЭ апынецца і ніжэй за «Дняпро» (1:1, 1:2). Калі напрыклад пераможа «Іслач», а «Дняпро» свой матч згуляе ўнічыю.
Такім чынам, у барысаўчан застаецца толькі адзін шанец захаваць месца ў элітным дывізіёне. Для гэтага ў 30‑м туры ў наступную суботу павінны супасці дзве ўмовы: перамога БАТЭ над «Іслаччу», якая змагаецца за чэмпіёнства, а таксама паражэнне «Дняпра» ад «Мінска».
БАТЭ — 15‑ціразовы чэмпіён краіны, прычым з 2006 да 2018 года нязменна заваёўваў залатыя медалі, рэгулярна гуляў у групавых раўндах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. А потым, у тым ліку і са смерцю нязменнага кіраўніка клуба Анатоля Капскага ў 2018 годзе, статус флагмана беларускага футболу пачаў страчвацца. У 2019, 2020 і 2021 гадах барысаўскі клуб фінішаваў другім, У 2022‑м — трэцім, у 2023‑м пятым, у 2024‑м — восьмым, у мінулым сезоне — 10-м.
Каментары
У Еўропе такое спрэс. Лідс і Сандэрлэнд сыходзілі ажно ў 3-і дывізіён у Англіі са сваімі 40-тысячнымі стадыёнамі. У 2-ім дывізіёне Германіі больш гістарычных тытулаваных клубаў, чым у першым. Зараз у Францыі знікаюць адзін за другім гістарычныя клубы... Той жа Бардо, які даў свету Цігана, Зідана і Лізаразю.