Грамадства33

У медцэнтры «Ладэ» мог памерці чалавек

У мінскім прыватным медыцынскім цэнтры «Ладэ» на праспекце Незалежнасці, магчыма, памёр чалавек. Пра здарэнне стала вядома дзякуючы паведамленню карыстальніка сацыяльнай сеткі Threads. Афіцыйныя органы пакуль ніяк не пракаментавалі сітуацыю, піша Tochka.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Яндэкс. Карты»

Увечары 21 лістапада мужчына паведаміў, што каля медцэнтра заўважыў машыны хуткай дапамогі, міліцыі і судова-медыцынскай экспертызы. Спачатку ён падумаў, што адбылася аварыя, бо побач стаяў легкавы аўтамабіль, які нібыта выехаў на тратуар. Аднак ніякіх пашкоджанняў на ім не было.

Пазней аўтар допісу ўдакладніў, што, паводле яго назіранняў, на месцы сапраўды было цела памерлага чалавека. Прыкладна праз 40 хвілін, калі ён зноў праходзіў міма, да медцэнтра прыехаў спецыяльны аўтамабіль для перавозкі памерлых.

Іншыя відавочцы таксама паведамлялі, што каля 18‑й гадзіны бачылі там машыны хуткай дапамогі, міліцыі і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Паводле аднаго з карыстальнікаў, каля 19:30 адтуль забіраў апошняга фельчара аўтамабіль хуткай дапамогі.

Аўтар першапачатковага паведамлення выказаў меркаванне, што здарэнне магло не атрымаць афіцыйнага асвятлення, калі смерць адбылася натуральным чынам. Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання таксама адзначылі, што нават у выпадку пацвярджэння смерці гэта не абавязкова азначае віну медыцынскага цэнтра.

Прычыны здарэння і абставіны магчымай смерці чалавека пакуль невядомыя.

Каментары3

  • Улад
    22.11.2026
    Можа, чалавеку стала дрэнна побач з медцэнтрам. На вуліцы, ці ў машыне. І людзі занеслі яго лекарам у памяшканне "Лоде". Ці ён сам туды змог зайсці ...
  • Ну і навіна
    22.11.2026
    Няма больш аб чым пісаць? "Мог памерці".
    А мог і не памерці
  • ну дык
    22.11.2026
    Ну і навіна,
    наша ніва распаўсюджвае толькі аптымізм

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»50

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну21

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»50

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць