Свет88

У Польшчы ў пятніцу ўпалі тры расійскія ракеты

Усе тры аб’екты, якія заляцелі ў польскую паветраную прастору ў пятніцу, 20 лістапада, былі расійскімі крылатымі ракетамі Х-101. Пра гэта паведаміла пракуратура ў Любліне паводле папярэдніх вынікаў даследавання абломкаў, піша Reuters.

Скрын відэа, на якім бачны адзін з выбухаў недалёка ад дамоў

Паводле следства, ракеты новыя – іх вырабілі ў чацвёртым квартале 2026 года на прадпрыемствах у Дубне Маскоўскай вобласці.

Яны ўвайшлі ў паветраную прастору Польшчы, пасля чаго ўпалі на яе тэрыторыі.

Раней паведамлялася, што прынамсі адзін са знойдзеных аб’ектаў мог быць беспілотнікам. Цяпер пракуратура вызначыла ўсе тры як ракеты Х-101.

У суботу генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ заявіў, што альянс будзе абараняць «кожную цалю польскай тэрыторыі».

У панядзелак, 23 лістапада, у Бруселі збярэцца Паўночнаатлантычная рада НАТА, каб абмеркаваць парушэнне польскай паветранай прасторы.

На фоне расійскай вайны супраць Украіны беспілотнікі ўжо неаднаразова заляталі ў паветраную прастору краін усходняга флангу НАТА. Такія інцыдэнты ўзмацняюць асцярогі, што вайна можа выйсці за межы Украіны.

Каментары8

  • F
    22.11.2026
    алесь, они умеют визжать и оскорблять всех и вся больше чем делать что то. Не верю чобы они смогли россии ответить.
  • A
    23.11.2026
    F, Ваня, сядзі і маліся, каб у вашым Мухасранску не трапілі ўкраінскія дроны, або каб не парвала трубы, бо зноў прыйдзецца на вуліцу хадзіць у туалет.
  • Уот?
    23.11.2026
    алесь, не скарысталіся пайсці шляхам Беларусі?

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы адкінулі расіян на сутыку Днепрапятроўскай, Данецкай і Запарожскай абласцей3

Ціханоўскі заявіў, што дамовіўся з Бабарыкам і Калеснікавай пра ўдзел у «Аб'яднаным Офісе». Тыя адмаўляюць гэта67

«Было страшна, што не зможам яго ўтрымаць». У Мінску два пяцікласнікі выратавалі падлетка, які тануў

МУС адпрацоўвае падаўленне масавых беспарадкаў ва ўмовах «асаблівых сітуацый»7

Каля смеццевага кантэйнера ў Вільні знайшлі зніклую карціну «Каранацыя Міндоўга»21

«Амаль усе прагаласавалі супраць мяне». Аўтара «Быхаўскай мадонны» выгналі з Саюза мастакоў па загадзе абсмяяных мясцовых уладаў16

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну22

Мінчанка не паверыла аферыстам, але пяць гадзін угавораў, і яна аддала ім грошы2

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»51

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць