Усяго патроху1010

У Тайландзе вынесены прысуд Насці Рыбцы і Алексу Леслі

Аляксандр Кірылаў (Алекс Леслі), Настасся Вашукевіч (Насця Рыбка) і яшчэ шэсць абвінавачаных па справе аб нелегальным сэкс-трэнінгу ў Тайландзе прызналі сябе вінаватымі ў судзе горада Патая. Абвінавачаныя былі прысуджаныя да ўмоўных тэрмінаў зняволення і фактычнага зняволення, роўнага ўжо адбытаму тэрміну, што склаў 9 месяцаў знаходжання ў следчай турме, піша ria.ru.

Суд Патаі прымае меры з мэтай спрыяць хутчэйшай дэпартацыі асуджаных у Расію і Беларусь.

Леслі, Рыбка і астатнія абвінавачаныя былі арыштаваныя ў адной з гасцініц Патаі ў лютым мінулага года падчас правядзення «сэкс-трэнінгу». Першапачаткова іх абвінавацілі ў арганізацыі нелегальнага трэнінгу і парушэнні працоўнага заканадаўства Тайланда. Затым у красавіку суд зняў з іх гэтыя абвінавачванні ў сувязі з хуткім уступленнем у сілу паправак да тайландскага закона аб працы, якія адмяняюць крымінальны пераслед за арганізацыю семінараў і трэнінгаў без належнага афармлення дазволаў і апавяшчэння ўладаў.

Аднак пакуль суд разглядаў «першую» справу ў дачыненні да арыштаваных, у паліцыю паступілі заявы, у якіх удзельнікі групы Леслі абвінавачваліся ў стварэнні на тэрыторыі Тайланда тайнай злачыннай супольнасці і прадастаўленні паслуг сэксуальнага характару ў складзе злачыннай групы. Пасля разгляду заяў і папярэдняга следства пракуратура склала абвінаваўчае заключэнне па новых абвінавачваннях і перадала яго ў суд.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»37

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ёсць маршрутка, дзе можна аплаціць праезд звычайным талонам

Пентагон затрымлівае пастаўкі Украіне ракет-перахопнікаў Patriot16

Сёння ўначы ў Брэсце вылі сірэны паветранай трывогі ВІДЭА

У Мінску выпаў першы снег ФОТЫ3

З серады ў Мінску і Магілёўскай вобласці падаражэе грамадскі транспарт3

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе31

«Не спяшайцеся, са мной усё добра». Як з-пад завалаў разбуранага дома пад Кіевам выратавалі 7‑гадовага Давіда і 79‑гадовую Валянціну1

У мінскай Серабранцы сутыкнуліся два трамваі ВІДЭА2

Клуб з вёскі на 300 чалавек выйшаў у футбольную эліту. Адкуль грошы і дзе будуць гуляць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»37

У Генпракуратуры прапанавалі памяняць гарадскія гербы, на якіх ёсць «Пагоня»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць