Вайна

Брытанская разведка: Страты Расіі пры абстрэле ПТВ у Макееўцы перавысілі 300 чалавек

У штодзённай зводцы брытанскай разведкі ў суботу сцвярджаецца, што загінулых вайскоўцаў пры абстрэле ПТВ у Макееўцы было значна больш, чым прызналі расійскія ўлады.

Макееўка. Фота AP

Страты Расіі ў выніку ўдару 1 студзеня па будынку, дзе размяшчаліся вайскоўцы, у Макееўцы пад Данецкам, хутчэй за ўсё, перавысілі 300 чалавек. Паводле ацэнак брытанскай выведкі, большасць з іх былі забітыя або прапалі без вестак, а не атрымалі раненні;

Пасля ўдару Мінабароны Расіі пайшло на рэдкі крок і публічна прызнала, што панесла страты, заявіўшы пра 89 забітых.

Верагодна, расійскія чыноўнікі, сутыкнуўшыся з хваляй крытыкі на адрас расійскага камандавання, палічылі, што ўхіляцца ад афіцыйных заяў у сувязі з гэтым інцыдэнтам немэтазгодна;

На думку аўтараў зводкі, розніца паміж колькасцю ахвяр, прызнаных Расіяй, і верагоднай сапраўднай колькасцю ахвяр падкрэслівае паўсюдную прысутнасць дэзынфармацыі ў публічных заявах расійскіх уладаў;

Як правіла, гэта адбываецца ў выніку спалучэння заведама непраўдзівых заяў, адобраных вышэйшым кіраўніцтвам, і распаўсюджвання недакладных звестак малодшымі службовымі асобамі, якія імкнуцца зменшыць свае прамашкі.

Раней на аснове адкрытых крыніц Бі-бі-сі ўдалося ўстанавіць імёны 92 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі пры абстрэле ПТВ у Макееўцы побач з Данецкам. Гэта на тры чалавекі больш, чым лічба загінулых, названая Мінабароны Расіі. Сем'і яшчэ прынамсі 16 вайскоўцаў не могуць знайсці іх ні сярод мёртвых, ні сярод жывых.

Каментары

Цяпер чытаюць

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя і Вануату спрачаюцца за два бязлюдныя астравы. Што ў іх такога важнага?

Пасля дубайскага шакаладу і матчы — «смугар». Эксперты называюць яго харчовым трэндам 2027 года4

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома2

Выкрадзеныя дакументы Расстата даюць уяўленне пра страты расійскіх вайскоўцаў і наймітаў у Афрыцы

Што вядома пра ўкраінскую лазерную зброю, якая ўпершыню збіла расійскі дрон7

У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца

Бабарыка расказаў, што яны абмяркоўвалі з Ціханоўскім19

Беларусы запусцілі збор на генератары «Цяпло для Украіны»19

Расія прадае замежныя актывы «Лукойла» амерыканцам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша5

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць