Грамадства33

Асудзілі за пратэсты трох чалавек у Круглым. Сярод іх дзяўчына, якой не давалі лячыцца 

Суд Круглянскага раёна асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), піша «Вясна».

Аліна Горава

Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прызначыў палітзняволенай Аліне Горавай адзін год «хатняй хіміі», Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 года і 2 гады «хатняй хіміі» адпаведна.

Аліну Гораву, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення. Дагэтуль яна стала сумнавядомай праз выключна нялюдскае з ёй абыходжанне. 

Пасля затрымання праз жорсткія ўмовы ў ІЧУ ў Аліны абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала блага, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Аднак сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны доктар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць.

Каментары3

  • mikola
    30.05.2023
    var*jaty !
  • Ня будзе даравання, ня будзе міласэрнасці, ня будзе лібералізму, будзе па старым запавеце!
    30.05.2023
    Турэмных лекараў чакае лес лекараў нацыстаў: сядзець у турме ім ня прыйдзецца...
  • mikola
    30.05.2023
    Ня будзе даравання, // Mne treba adras dzjauczyny......za gety czas moza vyljaczyca.... 

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

«Самы небяспечны — Пятрухін. А большасць — карысныя ідыёты». Адмін канала «Беларуская агентура» даў вялікае інтэрв'ю82

Трамп назваў самага ўплывовага чалавека ў свеце3

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка6

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць