Грамадства11

Праваабаронцу Насту Лойку трымаюць у цеснай і цёмнай камеры

На 3 кастрычніка прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі праваабаронцы Насты Лойкі, якой Мінскі гарадскі суд прысудзіў 7 гадоў зняволення. Апеляцыйную скаргу Насты Лойкі разгледзіць Вярхоўны суд Беларусі, піша «Радыё Свабода».

Наста Лойка ў судзе. Фота: БелТА

З канца 2022 года праваабаронцу трымаюць у СІЗА на вуліцы Валадарскага. Вядома, што там ёй была патрэбная дапамога стаматолага. Праблема з зубамі дагэтуль не вырашана.

«Яна накіроўвала скаргі на тое, што дапамогі няма. Суд пагадзіўся, што яе прэтэнзіі абгрунтаваныя, але напярэдадні візіту стаматолага ёй сказалі, што нібыта абсталяванне сапсавалася. Таму праблема засталася», — расказала сяброўка Насты Эніра Браніцкая, якая падтрымлівае з ёй сувязь праз сваякоў.

Паводле звестак ад сукамерніц, ужо больш за два месяцы Насту трымаюць у вельмі цесным памяшканні. «У камеры не хапае святла, а значыць, ёсць дадатковыя праблемы са зрокам. Увогуле не хапае месца, каб нармальна рухацца. Даводзіцца трываць».

Вядома, што ўжо два месяцы Насту Лойку не выводзяць на прагулкі ў дворыкі, дзе звычайна гуляюць вязні «Валадаркі».

«Раней у адным з тых дворыкаў жанчыны пакінулі для яе надпіс «Наста, трымайся». Магчыма, пасля гэтага яе перасталі выводзіць у тыя дворыкі, і цяпер яна гуляе ў асобным маленькім дворыку, які знаходзіцца непадалёк ад яе камеры.

Да яе не даходзяць лісты ад сяброў і ад калег-праваабаронцаў, але Наста шмат чытае і нават пачала вучыць у зняволенні французскую мову.

Наста Лойка працавала ў Human Constanta. Летась праваабаронцу некалькі разоў затрымлівалі на «суткі», але па заканчэнні апошняга тэрміну не вызвалілі, а перавялі на «Валадарку» і выставілі абвінавачанне паводле Крымінальнага кодэкса.

Суд над Настай Лойкай адбыўся ў чэрвені 2023 года, ён праходзіў за зачыненымі дзвярыма. Маладую жанчыну прызналі вінаватай у распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК). Суддзя Алена Шылько прысудзіла ёй 7 гадоў. Наста Лойка не прызнала віны і вырак абскардзіла.

Праваабаронцы прызналі Насту Лойку палітзняволенай.

Каментары1

  • mikola
    01.09.2023
    u mjane *mara idyiota*-haceu by dazyc i ubaczyc *turemsczykau* na mesce palitvjaznjau...

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць12

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі9

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

Стэндап-комік Элдос Алмазаў памёр ва ўзросце 29 гадоў

У Бразіліі людзі з ізаляванай групы выйшлі з лесу і папрасілі ежы. Гэта трывожны знак ВІДЭА8

Бяляцкі: На чарговым сходзе «Вясны» складу з сябе паўнамоцтвы3

Вызваленне Курскай вобласці каштавала расіянам 20 тысяч жыццяў. І гэта без уліку паўночнакарэйцаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць12

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць