Свет22

У Багдадзе ўдарам з дрона забілі лідара групоўкі «Катаіб Хезбала»

Абу Бакір аль-Саадзі з двума ахоўнікамі знаходзіўся ў машыне, якая патрапіла пад удар амерыканскага беспілотніка. Усе трое загінулі.

Фота: Hadi Mizban / AP

У Пентагоне заявілі, што Абу Бакр аль-Саадзі нясе адказнасць за арганізацыю нападаў на амерыканскіх вайскоўцаў у рэгіёне, піша Бі-бі-сі.

ЗША абвінавачваюць іракскую групоўку «Катаіб Хезбала», якую яны лічаць тэрарыстычнай, у нападзе на амерыканскую базу ў Іарданіі, у выніку якога ў студзені загінулі тры амерыканскія вайскоўцы.

Заснаваная пасля ўварвання ЗША ў Ірак ваенізаваная шыіцкая «Катаіб Хезбала» з'яўляецца адной з ключавых сярод тых блізкіх да Ірана груповак, якія ў апошнія месяцы абстрэльвалі амерыканскія базы ў рэгіёне.

Па заяве ЗША, «Катаіб Хезбала» цесна звязана з іранскім Корпусам вартавых Ісламскай рэвалюцыі (КВІР) і неаднаразова атрымлівала дапамогу і падтрымку Ірана, якую выкарыстоўвала для нападаў на кааліцыйныя сілы.

У студзені, пасля нападу на амерыканскую базу ў Іарданіі «Катаіб Хезбала» заявіла, што прыпыняе напады на амерыканскія войскі, каб не ставіць у няёмкае становішча іракскія ўлады.

Тым не менш амерыканцы зладзілі гэты замах у сераду ўвечары ў багдадскім раёне Маштал. Гэта быў дакладны ўдар па машыне, якая рухалася на ажыўленай вуліцы.

Цэнтральнае камандаванне ЗША заявіла, што атака была праведзена ў 21:30 па мясцовым часе, у выніку быў забіты «камандуючы, адказны за непасрэднае планаванне і ўдзел у нападах на сілы ЗША ў рэгіёне».

«На гэты момант няма ніякіх прыкмет спадарожнага шкоды або ахвяр сярод цывільнага насельніцтва», — гаворыцца ў заяве Цэнткама.

Калі на месца здарэння прыбыла каманда Бі-бі -сі, там ужо сабраліся натоўпы пратэстоўцаў, якія скандавалі: «Амерыка — самы вялікі д'ябал».

Каментары2

  • Volny
    08.02.2024
    Все правильно сделали.. жаль что это делают так редко.
    С их возможностями за -год-два давно могли бы всю эту шваль утилизировать,
    а гоблины-рядовые сами как стадо баранов потихоньку разбредутся по аулам...
    кто же там без финансов будет алахакбар орать?
  • F
    08.02.2024
    Филигранная работа. Можно масштабировать на лидера местной хунты и ее кремлевского спонсора.

Цяпер чытаюць

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Усе навіны →
Усе навіны

Аліменты цяпер будуць спаганяць нават з выйгрышаў у казіно

Кубракоў: У Беларусі вярбуюць школьнікаў для масавых забойстваў17

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за 18 гадоў. І гэта не толькі праз вайну і санкцыі8

У Японіі ўпершыню ў гісторыі штучна вывелі птушаня рэдкага пінгвіна1

Беларуска патаемна нарадзіла дзіця, якое хацела аддаць знаёмым. Усё скончылася трагічна2

Беларус спрабаваў патаемна правезці праз мяжу каштоўную кнігу XVII стагоддзя2

Сталі вядомыя некаторыя падрабязнасці ператрусаў па справе SALT8

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» абвінаваціла Украіну ў абстрэлах Данбаса да 2022 года і прапанавала здаць Пуціну захопленыя тэрыторыі59

Віцэ-прэм'ера Шулейку панізілі да дырэктара мясакамбіната3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі4

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць