Грамадства99

Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным ствараюць «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі»

На Першым беларускім бізнэс-форуме ў Вашынгтоне Андрэй Стрыжак паведаміў, што BYSOL, BY_help, Dissidentby і фонд «Краіна для жыцця» ствараюць Службу хуткай гуманітарнай дапамогі.

«Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» — адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі. Яна мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі. 

«Разам мы зможам прапанаваць пацярпелым увесь магчымы спектр падтрымкі — ад аплаты штрафаў, паслугаў адвакатаў і падтрымкі сем’яў палітычных вязняў, да эвакуацыі, рэабілітацыі і інтэграцыі за мяжой. Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій», — гаворыцца ў прэс-рэлізе. 

Аб’яднанне ў «Службу хуткай гуманітарнай дапамогі» — беспрэцэдэнтная каардынацыя высілкаў, якой раней ніколі не было, паведамляюць стваральнікі службы.

Каментары9

  • Рэлякантарша
    03.03.2024
    Незразумела ўвогуле, што там можна аб'ядноўваць, калі займаюцца адным і тым жа. Стварыць бачанне перад донарамі толькі калі, што нібыта штосці адбываецца - глядзі, павядуцца і дадуць які гешэфт.
    Беларусы як змагаліся за сваё існаванне за мяжой самі, так і працягнуць. А Стрыжак хай святкуе 25 сакавіка за 25 тысяч даляраў.
  • спасибо
    03.03.2024
    поржал
  • скажу
    03.03.2024
    Отличная идея .Несмотря на попытки дискредитировать Стрижака не только про властными пропагандистами ,но и  всякими Супраціўамі ,Усовами ,Болкунцами и Цепкалами он продолжает работать.BYSOL и BY_help самые эффиктивные организации .Жду нашествие ботов ))

Цяпер чытаюць

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальны выпадак у НХЛ: беларус забіў аўтагол2

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў6

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым11

Новы рэстаранны трэнд — хадзіць на вячэру аднаму5

Дураў папярэдзіў уладальнікаў айфонаў пра масавы ўзлом праз звычайныя сайты4

Прэпараты для пахудзення выпусцілі ў выглядзе шакаладак

У Чорную пятніцу беларусы штурмавалі Zara ды Massimo Dutti23

Дзяўчына з Гродна пяць гадоў кідала ў скарбонку двухрублёвыя манеты. А цяпер паказала, што атрымалася3

Youtube аднавіў відэа Сяргея Ціханоўскага з Мікітам Мелказёравым10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч2

Памёр беларускі добраахвотнік і былы палітвязень Святаслаў Барановіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць