Свет11

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў

Прэзідэнт ЗША ўчора прамаўляў мяккім, рыпучым голасам, часта рабіў паўзы, каб адкашляцца, і ў нейкі момант губляў ход думак, піша New York Post

Дональд Трамп. Фота: Evan Vucci / AP

Прэзідэнт Байдэн ашаламіў журналістаў у чацвер, пераблытаўшы віцэ-прэзідэнта Камалу Харыс і былога прэзідэнта Дональда Трампа на прэс-канферэнцыі, за якой уважліва сачылі, — неўзабаве пасля таго, як ён пераблытаў Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага, піша New York Post

«Паслухайце, я б не абраў віцэ-прэзідэнта Трампа на пасаду віцэ-прэзідэнта, калі б лічыў, што яна недастаткова кваліфікаваная для таго, каб быць прэзідэнтам», — сказаў 81-гадовы палітык журналістам на штогадовым саміце NATO.

Камала Харыс — віцэ-прэзідэнт ЗША.

81-гадовы Байдэн прамаўляў мяккім, рыпучым голасам, часта рабіў паўзы, каб адкашляцца, і ў нейкі момант губляў ход думак на тым, што яго памочнікі называлі «прэс-канферэнцыяй вялікага хлопчыка» ў Вашынгтонскім канферэнц-цэнтры, іранізуе выданне.

«Крываногі Джо пачынае сваю прэс-канферэнцыю «вялікага хлопчыка» словамі: «Я б не абраў віцэ-прэзідэнта Трампа на пасаду віцэ-прэзідэнта, хоць я думаю, што яна не падыходзіць на пасаду прэзідэнта». Выдатная праца, Джо!»— напісаў экс-прэзідэнт.

Каментары1

  • .
    12.07.2024
    Американский вариант "гонки на лафетах"

Цяпер чытаюць

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Трампа, Пуціна і Сі працягваліся паўтары гадзіны

У пяць разоў вырасла колькасць скаргаў, якія стаў задавальняць Вярхоўны суд. Лукашэнка спытаў, што адбываецца6

«Купалаўцы» прэзентавалі сваю версію «Адысеі» — там міфалагічныя выпрабаванні суіснуюць са штодзённымі цяжкасцямі беларусаў1

Сі Дзіньпін заклікаў цалкам забараніць і знішчыць ядзерную зброю18

«Божа, барані нас ад такіх сяброў». Туск адрэагаваў на сустрэчу Трампа з Пуціным1

«Гэта не пра наш менталітэт». Лукашэнка заявіў, што суддзі не могуць адгарадзіцца ад народа сцяной закона3

Як унучка Лукашэнкі з мужам і сынам адпачылі ў Дубаі10

Трамп, Пуцін і Сі пачалі трохбаковую сустрэчу ў Шэньджэні

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць21

«Будуць сядзець. Нават калі ў пяць, дзесяць разоў больш будзе». Лукашэнка не збіраецца спыняць рэпрэсіі, хоць Коўл і просіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць