Грамадства11

Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра

Міністэрства энергетыкі заявіла пра аднаўленне звычайнага рэжыму працы Мазырскай ЦЭЦ і аднаўленне электразабеспячэння горада. 

Фота: t.me/Minenergo_by

«Электраэнергія паступае прамысловым спажыўцам і ў жылфонд. Святло вярнулася ў большасць шматкватэрных дамоў Мазыра. У гэты момант энергетыкі завяршаюць працы ў прыватным сектары горада. Прымаюцца меры для хутчэйшага аднаўлення электразабеспячэння ўсіх спажыўцоў», — адзначаецца ў тэлеграм-канале Мінэнерга.

Раней паведамлялася пра аднаўленне энергазабеспячэння галоўнага прамысловага спажыўца рэгіёна — Мазырскага НПЗ.

Таксама заяўлена, што вядуцца работы па аднаўленні гарачага водазабеспячэння жыллёвага фонду, адзначаецца, што падача гарачай вады насельніцтву будзе ажыццяўляцца паэтапна.

Каментары1

  • Хлусіць - не мяшкі цягаць
    16.07.2024
    Пра аднаўленне водазабеспячэння Мазырская вертыкальшчыца ўжо адсправаздачылась. Праўда, не ўдасканаліла, што водазабеспячэнне адбылося кароткачасовым і зноў знікла. Нешта здаецца, што і тут сітуацыя не зусім тая, як афіцыйна паведамляецца.

Цяпер чытаюць

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць